Мінск ратыфікаваў дагавор з ААЭ аб супрацоўніцтве ў барацьбе з тэрарызмам

Мэта пагаднення – актуалізаваць і развіць двухбаковую дагаворна-прававую базу супрацоўніцтва Беларусі і ААЭ у галіне барацьбы са злачыннасцю.
Sputnik
МІНСК, 29 мая – Sputnik. Кіраўнік беларускай дзяржавы Аляксандр Лукашэнка падпісаў закон, якім ратыфікаваў міжурадавае пагадненне з ААЭ аб супрацоўніцтве ў галіне бяспекі і процідзеяння тэрарызму, дакумент №9-З ад 24 мая апублікаваны ў сераду на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале краіны. Гэты законапраект быў прыняты ніжняй палатай беларускага парламента 17 красавіка 2024 года і 6 мая – ухвалены верхняй палатай.
"Ратыфікаваць пагадненне аб супрацоўніцтве ў галіне бяспекі і супрацьдзеяння тэрарызму паміж урадам Беларусь і ўрадам Аб’яднаных Арабскіх Эміратаў", - гаворыцца ў дакуменце.
Міжнародны дагавор быў падпісаны бакамі ў Абу-Дабі 2 кастрычніка 2023 года.

Кампетэнтныя органы

Дакументам вызначаны кампетэнтныя органы, якія ад беларускага боку будуць займацца пытанням выканання гэтага пагаднення.
У прыватнасці, ім вызначаны Дзяржкамітэт судовых экспертыз, ДПК, ДМК, дэпартамент фінансавых расследаванняў КДК, Камітэт дзяржаўнай бяспекі, а таксама Следчы камітэт.
Акрамя таго, Саўміну даручана прыняць меры, неабходныя для рэалізацыі палажэнняў гэтага міжурадавага пагаднення.

Мэты пагаднення

У Палаце прадстаўнікоў Нацсходу паведамлялі, што пагадненне распрацавана для актуалізацыі і развіцця двухбаковай дагаворна-прававой базы супрацоўніцтва ў сферы барацьбы са злачыннасцю.
Дакумент накіраваны на пашырэнне двухбаковага супрацоўніцтва паміж Беларуссю і ААЭ праз абмен інфармацыяй і вопытам па ўсіх пытаннях, якія ўяўляюць пагрозу нацыянальнай бяспецы дзяржаў, для прадухілення, выяўлення і процідзеяння ўсім узаемна ўзгодненым формам злачыннасці. У ім таксама пашыраны галіны і напрамкі ўзаемнага супрацоўніцтва.
У адпаведнасці з пагадненнем бакі будуць супрацоўнічаць праз цэнтральныя кампетэнтныя органы ў адпаведнасці з заканадаўствам і міжнароднымі дагаворамі сваіх дзяржаў. У Беларусі гэтым будзе займацца міністэрства ўнутраных справаў.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
КДК у 2023 годзе ўзбудзіў 80 крымінальных спраў за фінансаванне тэрарызму