МІНСК, 30 мая – Sputnik. Каля 40,5 тысячы школьнікаў і студэнтаў плануецца працаўладкаваць у бягучым годзе, паведаміла журналістам прадстаўніца Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Беларусі Алена Комлік.
"Аб магчымасці забяспечыць часовую занятасць моладзі, якая навучаецца, ужо заявілі практычна 1,5 тысячы арганізацый", - распавяла яна.
Гэтыя кампаніі гатовы прадаставіць 14 тыс працоўных месцаў, у тым ліку каля 8 тыс – для непаўналетніх. Паводле слоў прадстаўніка Мінпрацы, як правіла, моладзь падзарабляе ў сферах добраўпарадкавання тэрыторый (азеляненне і ўборка), рамонтна-будаўнічай, сельскай гаспадарцы, лясной.
"Самае галоўнае, што трэба школьніку, каб уладкавацца на працу, – гэта жаданне папрацаваць, а служба занятасці ў гэтым дапаможа", - адзначыла Комлік.
Для ўладкавання на працу маладому чалавеку патрэбны пашпарт або іншы дакумент, які пацвярджае асобу, а таксама даведкі з месца вучобы і аб стане здароўя, пісьмовая згода аднаго з бацькоў (для дзяцей ад 14 да 16 гадоў). Калі ўжо ёсць працоўная кніжка, яе таксама трэба падаць.
Некаторыя працоўныя месцы для юных грамадзян у краіне ствараюцца з падтрымкай дзяржавы. У студзені-красавіку ў гэтым паўдзельнічалі больш за 610 арганізацый, у якія працаўладкавалі 6,7 тыс навучэнцаў. У тым ліку сярод іх былі 213 чалавек ва ўзросце да 18 гадоў, якія знаходзіліся на ўліку ў міліцыі і ў школе.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"