Выстава "Белагра-2024" збярэ ўдзельнікаў з 13 рэгіёнаў Расіі

У бягучым годзе ў выставе прымуць удзел 490 кампаній з 11 краін свету, таксама да міжнароднага форуму далучыцца 40 новых прадпрыемстваў.
Sputnik
МІНСК, 2 чэр – Sputnik. Кампаніі з 11 краін, у тым ліку Кітая і Турцыі, а таксама з 13 расійскіх рэгіёнаў будуць удзельнічаць у міжнароднай спецыялізаванай выставе "Белагра-2024", паведаміў намеснік міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі Уладзімір Гракун.
Паводле яго слоў, сёлета ў выставе прымуць удзел 490 кампаній з 11 краін свету. У іх ліку – Беларусь, Расія, Казахстан, Кыргызстан і Манголія, Германія, Кітай, Пакістан, Турцыя, В’етнам і Палесціна.
Штогод да выставы далучаюцца новыя ўдзельнікі. У бягучым годзе гэта 40 прадпрыемстваў, у тым ліку 24 беларускія.
"Калі б не было санкцыйных мер, то было б яшчэ больш краін", - падкрэсліў Гракун.
Традыцыйна актыўны ўдзел у выставе прымуць расійскія рэгіёны.
"Расійская Федэрацыя будзе прадстаўлена на стэндах Міністэрства сельскай гаспадаркі з 13 рэгіёнаў: Бранскай, Варонежскай, Растоўскай, Пензенскай, Валгаградскай, Саратаўскай, Смаленскай, Ульянаўскай абласцей, Рэспублікі Адыгея, Кабардзіна-Балкарыі, Мардовіі, Татарстана".
Акрамя таго, як адзначыў намеснік міністра, на выставе Нацыянальная акадэмія навук Беларусі пакажа найноўшыя распрацоўкі ў галіне жывёлагадоўлі, раслінаводства і перапрацоўкі. У сваю чаргу Міністэрства прамысловасці прадэманструе новыя ўзоры сельскагаспадарчай тэхнікі.
Сярод удзельнікаў будуць такія буйныя прадпрыемствы галіны, як Мінскі трактарны завод, Мінскі маторны завод, "МАЗ – кіруючая кампанія холдынга "БелаўтаМАЗ", "Гомсельмаш", "Амкадор", "Бабруйскаграмаш" і іншыя.
Таксама ў рамках міжнароднага форуму адбудзецца каля 20 тэматычных семінараў і канферэнцый. Удзельнікі абмяркуюць такія пытанні як забеспячэнне канкурэнтаздольнай прадукцыяй, развіццё племянной жывёлагадоўлі і раслінаводства, машынабудаванне, аграрная адукацыя, а таксама перспектывы супрацоўніцтва з краінамі блізкага і далёкага замежжа.
Выстава пройдзе з 4 па 9 чэрвеня ў выставачным цэнтры беларуска-кітайскага індустрыяльнага парка "Вялікі Камень" пад Мінскам.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Галоўчанка: вытворчасць у сельскай гаспадарцы павінна расці на 6-7%