МІНСК, 3 чэр – Sputnik. Кааперацыя краін ЕАЭС у вытворчасці сельгастэхнікі мае значны патэнцыял, заявіў прэм’ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка на пленарнай сесіі "Харчовая бяспека ЕАЭС" у індустрыяльным парку "Вялікі камень".
"Упор павінен рабіцца на максімальную лакалізацыю. Гэта, упэўнены, безумоўна, у інтарэсах усіх нашых краін, але важна не марудзіць. Важна актывізаваць, задзейнічаць ужо створаныя механізмы фінансавай падтрымкі прамысловай кааперацыі", - сказаў прэм’ер.
Ён таксама нагадаў, што ў ЕЭАС цяпер рэалізуецца ўзгодненая аграпрамысловая палітыка, але ўсё ж у кожнай з краін-удзельніц прымяняецца ўласны эканамічны механізм работы аграрнага рынку.
"Гэта асаблівасць рэгулявання часткова стрымлівае рух наперад", - лічыць прэм’ер.
Гаворачы аб гэтым, Галоўчанка ў чарговы раз заклікаў краіны Саюза зноў падумаць аб распрацоўцы стратэгіі гарантавання харчовай бяспекі і плана па яе рэалізацыі.
Залежнасць ад імпарту
Кіраўнік беларускага ўрада ўжо ўзнімаў пытанне прадбяспекі ў жніўні 2023 года на пасяджэнні Еўразійскага міжурадавага савета ў Ерэване.
"Для ўсіх агульны выклік – гэта пэўная залежнасць ад імпартнага насеннага і племяннога матэрыялу. Гэта канкрэтная задача, за якую варта ўзяцца і на справе прадэманстраваць нашы сумесныя поспехі. Лічу, што найважнейшай задачай на сярэднетэрміновую перспектыву з’яўляецца замяшчэнне замежнага генетычнага матэрыялу", - адзначаў Галоўчанка.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"