МІНСК, 4 чэр – Sputnik. Беларуская лёгкая прамысловасць нарасціла экспарт у мінулым годзе, у тым ліку ў Расію, заявіла падчас прэс-канферэнцыі кіраўнік канцэрна "Беллегпрам" Таццяна Лугіна.
"На рынку Расійскай Федэрацыі з 85 рэгіёнаў нашай любімай Расіі мы прысутнічаем у амаль 70 рэгіёнах", - сказала Лугіна.
Яна адзначыла, што канцэрн супрацоўнічае з РФ як у сферы прамысловай кааперацыі, так і ў пытаннях гандлёвых аб’ектаў. Паводле яе слоў, робіцца шмат для таго, каб беларускі тавар наблізіць да крам РФ.
"У мінулым годзе мы на тэрыторыі РФ адкрылі два гандлёвыя аб’екты беларускіх тавараў "Да дому". Яшчэ каля дзесяці крам мы плануем за два гады адкрыць у расійскіх гарадах-мільённіках", - падкрэсліла кіраўнік канцэрна.
Таксама ў мінулым годзе прырост адзначаўся на рынках краін далёкай дугі і ў краінах СНД. Паводле слоў Лугінай, у 2024-м гэта тэндэнцыя захоўваецца, за чатыры месяцы прырост склаў каля 117%.
Тэму развіцця тавараправоднай сеткі ў Расіі неаднаразова ўзнімаў прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. У канцы снежня 2023 года, адкрываючы ў Мінску "Першы нацыянальны гандлевы цэнтр", ён заявіў, што падобныя ГЦ можна ствараць і ў РФ.
"Расіяне ж не супраць. Асабліва ў Пецярбургу – людзі ідуць насустрач. Вывозь свой тавар і прадавай", - адзначыў тады Лукашэнка.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"