МІНСК, 5 чэр – Sputnik. Радаводнае дрэва прэзідэнта РФ Уладзіміра Пуціна прадстаўлена ў рамках Пецярбургскага міжнароднага эканамічнага форуму.
Фамільнае дрэва кіраўніка расійскай дзяржавы размешчана ў экспазіцыі Дома сямейных традыцый "Кристиан". Таксама яго можна пабачыць у альбоме на іх стэндзе.
Як распавёў РІА Навіны прадстаўнік кампаніі, гэта генеалагічнае даследаванне заказаў траюрадны брат прэзідэнта РФ Аляксандр. У выніку экспертызы ўдалося высветліць, што карані Уладзіміра Пуціна ідуць з Цвярской вобласці, а продкі расійскага лідара былі сялянамі.
У расійскай кампаніі растлумачылі, што пабудова фамільнага дрэва заказчыка займае прыблізна ад 10 да 12 месяцаў. Спецыялісты прасочваюць радаслоўную непасрэдна да адмены прыгоннага права.
Генеалагічнае даследаванне можа абысціся ў сур’ёзную суму, таму што яго кошт стартуе ад 190 тыс расійскіх рублёў (каля 2,1 тыс долараў).
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"