Ваенная спецаперацыя РФ у Данбасе

Ваенныя РФ знішчылі ўкраінскі склад захоўвання безэкіпажных катэраў

УС Расіі рэгулярна б’юць авіяцыяй, ракетамі, дронамі і артылерыяй па тылавых аб’ектах украінскіх баевікоў.
Sputnik
МІНСК, 6 чэр – Sputnik. Расійскія вайскоўцы ліквідавалі за мінулыя 24 гадзіны склад захоўвання безэкіпажных катэраў, а таксама месца падрыхтоўкі і запуску дронаў аэрадромнага тыпу, паведамілі ў прэс-службе абароннага ведамства РФ.
Удакладняецца, што ўдары наносіліся аператыўна-тактычнай авіяцыяй, дронамі, ракетнымі войскамі і артылерыяй.
"За суткі знішчаны: склад захоўвання безэкіпажных катэраў, месца падрыхтоўкі і запуску беспілотных лятальных апаратаў аэрадромнага тыпу, пункты часовай дыслакацыі замежных наёмнікаў, вялікая колькась жывой сілы і ваеннай тэхнікі УСУ ў 127 раёнах", - гаворыцца ў паведамленні.
Актыўна працавалі і сродкі СПА РФ, якія збілі за 24 гадзіны 48 дронаў украінскіх нацыяналістаў, супрацькарабельную ракету "Няптун", сем рэактыўных снарадаў HIMARS і "Вольха".
Паводле даных Мінабароны Расіі, найбольшыя страты за мінулыя 24 гадзіны ўкраінскія нацыяналісты панеслі ад падраздзяленняў групоўкі "Поўдзень" РФ – да 640 баевікоў УСУ, дзве бронемашыны, два аўто, гаўбіца М198, тры гаўбіцы "Мста-Б", гармата Д-20.
Акрамя таго, вайскоўцы РФ здолелі палепшыць становішча па пярэднім краі і нанеслі паражэнне жывой сіле і тэхніцы ўкраінскіх нацыяналістаў у раёнах Верхнякаменскага, Лізаветаўкі, Канстанцінаўкі і Курдзюмаўкі ДНР.
Таксама ўдалося знішчыць станцыю РЭБ "Букавель-AD" і два палявыя склады боепрыпасаў УСУ.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Ваенная спецаперацыя РФ у Данбасе
Пуцін: пастаўкі Кіеву дальнабойнага ўзбраення – шлях да сур’ёзных праблем