МІНСК, 7 чэр – Sputnik. Тры чвэрці тавараабароту ў Расіі прыпадаюць на дружалюбныя краіны, заявіў прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін на XXVII Пецярбургскім міжнародным эканамічным форуме (ПМЭФ-2024).
Прэзідэнт звярнуў увагу на рост несыравіннага экспарту РФ і зрабіў прагноз на развіццё гандлю ў бліжэйшыя гады.
"Да 2030 года яго аб’ём (несыравіннага экспарту - Sputnik) павінен вырасці не менш, чым на дзве трэці ў параўнанні з 2023-м", - сказаў Пуцін.
Ён звярнуў увагу, што размова ідзе не проста аб нарошчванні фізічных аб’ёмаў тавараў, а аб павелічэнні гандлю таварамі высокага перадзелу (атрымліваюцца ў ходзе глыбокай перапрацоўкі са складанай тэхналогіяй вытворчасці - Sputnik).
Пуцін адзначыў, што зараз паміж краінамі намецілася гонка за ўмацаванне свайго суверэнітэту. Прычым гэта адбывалася на розных узроўнях: дзяржаўным, каштоўнасна-культурным і эканамічным.
"Пры гэтым краіны, якія яшчэ нядаўна выступалі лідарамі глабальнага развіцця, спрабуюць усімі сіламі, праўдамі і няпраўдамі захаваць сваю ролю гегемонаў, якая знікае. У цэлым тут нічога незвычайнага няма, калі краіна ці чалавек спрабуюць захаваць, умацаваць свае пазіцыі. Няпраўдамі – гэта дрэнна, а вось праўдамі – гэта добра", - канстатаваў прэзідэнт РФ.
Таксама відавочны выбухны тэхналагічны рост, які мяняе ўсе сферы жыцця. У Расіі таксама развіваюцца тэхналогіі: мяняюцца фінансавы сектар і транспарт.
У сённяшнім пленарным пасяджэнні разам з Пуціным удзельнічаюць прэзідэнты Балівіі і Зімбабвэ.
ПМЭФ
Пецярбургскі міжнародны эканамічны форум лічыцца адной з самых маштабных і значных дзелавых падзей у свеце. ПМЭФ праводзіцца ў паўночнай сталіцы Расіі кожны год з 1997-га. Пры гэтым з 2006-га яго патраніруе расійскі прэзідэнт і асабіста ўдзельнічае ў ім.
У гэтым годзе форум праходзіць з 5 па 8 чэрвеня. Акрамя дзелавой праграмы, прадугледжаны і іншыя мерапрыемствы, у тым ліку Спартыўныя гульні ПМЭФ па 18 відах спорту з удзельнікамі з 11 краін. Паводле слоў Уладзіміра Пуціна, сёлета гасцямі форуму сталі 12 тысяч чалавек з больш як 100 краін.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"