У Мінску 9 чэрвеня адбыўся вялікі канцэрт, прымеркаваны да святкавання Дня Расіі, перадае карэспандэнт Sputnik.
Мерапрыемства пачалося ў 16:00 у сталічным Палацы Рэспублікі.
"Сёння мы пачынаем святкаваць цудоўнае свята – Дзень Расіі, і вельмі прыемна, што пачынаем тут, у Мінску. Вельмі шмат гасцей прыйшло на наша свята. Гэта заўсёды сведчыць аб тым, што беларусы любяць Расію. У нас адносіны брацкія", - сказаў журналістам перад пачаткам канцэрта пасол Расіі ў Беларусі Барыс Грызлоў.
Ён адзначыў, што для расіян гэта вельмі важнае свята, у гэты дзень грамадзяне ўспамінаюць больш як тысячагадовую гісторыю краіны.
"Было шмат бітваў за наш суверэнітэт… Мы адчуваем нашу краіну не проста па адзнацы ў пашпарце – што мы нарадзіліся ў Расіі і жывем там – мы патрыёты, гэта наша Айчына. Гэта шмат у чым адрознівае нас ад грамадзян іншых краін. Мы гэта заўважалі не раз… Але з беларусамі мы браты", - сказаў на заканчэнне ён.
На працягу вечара на сцэну Вялікай залы выходзілі беларускія і расійскія музычныя калектывы. У іх ліку – Кубанскі казачы хор, Ірына Відава-Молчан, Цімур Прахін, група "Дыскамафія", Сяргей Рагожын, Васіль Герэла, Аляксандр Буйноў і Аляксандр Маршал.
Спецыяльныя госці канцэрта – удзельнікі дзіцячага ансамбля "Алегра" з Луганскай народнай рэспублікі, якія выступілі разам з беларускім музыкантам Цімурам Прахіным. Паездку ансамбля ў Беларусь арганізавала пасольства Расіі сумесна з міністэрствамі адукацыі і культуры ЛНР.
Дзяржаўнае свята Дзень Расіі адзначаецца штогод 12 чэрвеня, яно прымеркавана да прыняцця Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце ў 1990 годзе.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"