Саюзная дзяржава Беларусі і Расіі

Лукашэнка і Пуцін абмеркавалі па тэлефоне пытанні бяспекі і абароны

Кіраўнікі дзяржаў абмеркавалі шэраг пытанняў узаемадзеяння ў рамках Саюзнай дзяржавы.
Sputnik
МІНСК, 12 чэр – Sputnik. Прэзідэнты Беларусі і Расіі Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін пагаварылі па тэлефоне, аб гэтым у сераду паведаміў блізкі да прэс-службы беларускага лідара Telergram-канал "Пул Першага".
"Лукашэнка і Пуцін толькі што пагаварылі па тэлефоне", - гаворыцца ў паведамленні.
У прэс-службе Крамля ўдакладнілі дэталі размовы кіраўнікоў дзяржаў. Беларускі лідар яшчэ раз павіншаваў свайго расійскага калегу са святам. Бакі таксама абмеркавалі актуальныя пытанні развіцця беларуска-расійскіх адносін.
"Абмеркаваны актуальныя пытанні далейшага развіцця расійска-беларускіх адносін стратэгічнага партнёрства і саюзніцтва з улікам дамоўленасцей, дасягнутых па выніках перагавораў на вышэйшым узроўні ў Мінску 24 мая", - гаворыцца ў паведамленні.
У Крамлі таксама адзначылі, што прэзідэнты абмеркавалі шэраг пытанняў узаемадзеяння ў рамках Саюзнай дзяржавы.
Сёння раніцай беларускі лідар накіраваў свайму расійскаму калегу і ўсім расіянам віншаванне з Днём Расіі. Кіраўнік дзяржавы выказаў упэўненасць у тым, што адносіны Беларусі і Расіі будуць пашырацца дзякуючы ўзаемадзеянню ў рамках інтэграцыі і двухбаковага супрацоўніцтва.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Саюзная дзяржава Беларусі і Расіі
Лукашэнка павіншаваў Пуціна з Днём Расіі