У пачатку цырымоніі да прысутных з прывітальным словам звярнуліся кіраўнік Татарстана Рустам Мініханаў і міністр спорту РФ Міхаіл Дзегцяроў.
Сюжэтны паказ апавядаў пра адкрыццё зоркі БРІКС, а яго лейтматывам стала імкненне чалавецтва да зорак. Пасля шэрага гістарычных замалёвак пачаўся парад спартсменаў. Адкрыў яго прадстаўнік Абхазіі, а завяршылі традыцыйна прадстаўнікі краіны-гаспадыні.
Сцяганосцам беларускай каманды на цырымоніі адкрыцця спартыўнага форуму ў Казані выступіла цяжкаатлетка Дар’я Навумава.
Удзельнікам таксама паказалі прывітальны зварот расійскага прэзідэнта Уладзіміра Пуціна, які ў канцы выступлення і аб’явіў Гульні адкрытымі.
У спаборніцтвах, якія працягнуцца да 24 чэрвеня, прымуць удзел больш за тры тысячы спартсменаў з 93 краін, у тым ліку і Беларусі.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"