Відэа

Вынікі нераставай забароны ў Беларусі – відэа

У панядзелак, 17 чэрвеня, у 15:00 у мультымедыйным прэс-цэнтры Sputnik Беларусь адбылася прэс-канферэнцыя на тэму: "Вынікі нераставай забароны ў Беларусі".
Sputnik
У Рэспубліцы Беларусь налічваецца каля 11 тысяч азёр і больш за 20 тысяч рэк, якія насяляе больш за 60 відаў рыб. Большасць з іх нерастуе вясной, таму ў гэты перыяд аматарскае рыбалоўства ў рэспубліцы абмежавана. Робіцца гэта для таго, каб людзі менш непакоілі рыбу ў перыяд нерасту.
Нераставая забарона ў Беларусі ў залежнасці ад рэгіёна працягнулася з 1 красавіка па 8 чэрвеня. Увесь гэты час спецыялісты Дзяржаўнай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету пры прэзідэнце Рэспублікі Беларусь працавалі ва ўзмоцненым рэжыме.
На якія вадаёмы спецыялісты звярталі асаблівую ўвагу? Колькі было зафіксавана парушэнняў правіл аматарскага рыбалоўства?
На гэтыя і іншыя пытанні ў мультымедыйным прэс-цэнтры Sputnik Беларусь адказваў начальнік аддзела кантролю за аховай і выкарыстаннем аб’ектаў жывёльнага свету Дзяржаўнай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету пры прэзідэнце Рэспублікі Беларусь Уладзімір ДАМБОЎСКІ.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"