МІНСК, 19 чэр – Sputnik. Расія і КНДР па выніках перагавораў на вышэйшым узроўні заключылі Дагавор аб усёабдымным стратэгічным партнёрстве.
Свае подпісы пад дакументам паставілі кіраўнікі дзяржаў Уладзімір Пуцін і Кім Чэн Ын. Перад гэтым у сераду прайшла іх размова тэт-а-тэт у Пхеньяне.
Раней расійскі прэзідэнт назваў гэты дакумент фундаментальным, адзначыўшы, што ён стане асновай адносін РФ і Паўночнай Карэі на гады наперад.
Гэты дагавор прыйшоў на змену раней заключаным асноватворным дакументам – дагавору аб дружбе і ўзаемадапамозе (1961 год), дагавору аб дружбе, добрасуседстве і супрацоўніцтве (2000 год), а таксама Маскоўскім і Пхеньянскім дэкларацыям (2000 і 2001 гадоў).
Як паведамляў памочнік прэзідэнта РФ па міжнародных справах Юрый Ушакоў, яго з’яўленне абумоўлена эвалюцыяй геапалітычнага становішча і пазітыўнымі зменамі ў двухбаковых адносінах Масквы і Пхеньяна за апошні час. Дакумент таксама закліканы забяспечыць стабільнасць у Паўночна-Усходняй Азіі.
Візіт у КНДР
Прэзідэнт Расіі 18-19 чэрвеня наведвае з дзяржаўным візітам КНДР па запрашэнні Кім Чэн Ына.
Гэта другая паездка расійскага лідара ў Паўночную Карэю на пасадзе кіраўніка дзяржавы. Да гэтага Пуцін наведваў рэспубліку ў 2000 годзе. Тады ён сустрэўся ў Пхеньяне з дзеючым на той момант паўночнакарэйскім лідарам – Кім Чэн Ірам, бацькам Кім Чэн Ына.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"