Уладзімір Пуціін прыляцеў у Пхеньян у аўторак, каля дзевяці гадзін па маскоўскім часе (супадае з мінскім). Улічваючы шасцігадзінную розніцу ў часе, у сталіцы КНДР было каля трох ночы. Лідар КНДР асабіста прыехаў у аэрапорт сустрэць расійскага калегу.
"Пхеньянскі міжнародны аэрапорт быў ахоплены атмасферай гарачага прывітання. Кім Чэн Ын, не стрымліваючы радасці ад таго, што зноў сустрэўся з таварышам Пуціным, моцна паціснуў яму руку і цёпла абняў яго", - так апісвае цырымонію сустрэчы Цэнтральнае тэлеграфнае агенцтва КНДР.
Па дарозе Уладзімір Пуцін і Кім Чэн Ын – а лідары паехалі разам на "Аурусе" расійскага прэзідэнта – абмяняліся меркаваннямі наконт перспектыў развіцця двухбаковых адносін. Пуцін падзякаваў Кім Чэн Ыну за асабістую сустрэчу ў аэрапорце.
Афіцыйная частка дзяржаўнага візіту прэзідэнта РФ у КНДР пачалася ў Пхеньяне з цырымоніі сустрэчы з лідарам Карэі Кім Чэн Ынам у сераду – у Мінску ў гэты час было каля шасці раніцы.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"