МІНСК, 20 чэр – Sputnik. Генпракуратура падтрымала дзяржабвінавачанне па крымінальнай справе ў дачыненні да грамадзяніна Беларусі Францішка Вячоркі, паведамляецца на сайце нагляднага ведамства.
Вячорка з’яўляецца саветнікам Святланы Ціханоўскай*, якая на выбарах у 2020 годзе была кандыдатам у прэзідэнты Беларусі.
У лютым 2024 года ў дачыненні да "саветніка" было распачата завочнае следства, яму прад’яўлялі абвінавачанне па дзевяці крымінальных артыкулах.
У выніку суд прызнаў Вячорку вінаватым у шэрагу злачынстваў:
змова з мэтай захопу дзяржаўнай улады;
арганізацыя ў Беларусі масавых беспарадкаў і групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак;
публічныя заклікі да захопу дзяржаўнай улады, здзяйснення акта тэрарызму і іншых дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь;
стварэнне і кіраўніцтва экстрэмісцкім фарміраваннем;
паклёп у дачыненні да прэзідэнта Беларусі;
іншыя злачынствы.
Па сукупнасці правапарушэнняў Франаку Вячорку прызначана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін 20 гадоў з адбываннем у папраўчай калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. Таксама яму прызначаны штраф у памеры 1 500 базавых велічынь (60 тыс бел рублёў).
Прыгавор у законную сілу не ўступіў, можа быць абскарджаны і апратэставаны ў апеляцыйным парадку.
* Святлана Ціханоўская завочна прыгаворана да 15 гадоў пазбаўлення волі, яе абвінавачвалі па 10 артыкулах КК, у тым ліку – здрада дзяржаве. У 2021 годзе КДБ Беларусі ўключыў Ціханаўскую ў спісак датычных да тэрарыстычнай дзейнасці.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"