МІНСК, 21 чэр – Sputnik. Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін паведаміў аб планах далейшага развіцця расійскай ядзернай трыяды як гарантыі стратэгічнага стрымлівання.
Сёння расійскі лідар сустрэўся з выпускнікамі вышэйшых ваенных навучальных устаноў. Адно з пытанняў, якое агучыў прэзідэнт падчас сустрэчы, было прысвечана ўзбраенню.
"У нашых планах далейшае развіццё ядзернай трыяды як гарантыі стратэгічнага стрымлівання і захавання балансу сіл у свеце", - сказаў Пуцін.
Ён адзначыў, што Расія будзе прадаўжаць развіццё сваіх узброеных сіл і выбудоўваць абаронную палітыку краіны, абапіраючыся на перадавыя тэхналогіі, улічваючы няпростую сітуацыю ў свеце.
"Будзем і ў далейшым усебакова ўдасканальваць Узброеныя сілы, выбудоўваць абаронную палітыку, абапірацца на перадавыя тэхналогіі і навуку, эфектыўныя фінансавыя і эканамічныя рашэнні на сучасным узроўні", - падкрэсліў прэзідэнт РФ.
Паводле яго слоў, расійскія збройнікі прадоўжаць работу і над сучаснымі высокатэхналагічнымі ўзорамі ваеннай тэхнікі.
Ядзернай трыядай называюць стратэгічныя сілы, якія складаюцца з трох кампанентаў: стратэгічная авіяцыя, міжкантынентальныя балістычныя ракеты і падводныя ракетаносцы.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"