Хроніка вызвалення Беларусі: аперацыя "Баграціён"

Першы гадзіны Вялікай Айчыннай вайны – гісторыя ў відэа

У 4 гадзіны раніцы 22 чэрвеня 1941 года нямецка-фашысцкія войскі атакавалі межы СССР, уварванне пачалося па ўсёй заходняй мяжы, першымі ўдар прынялі на сябе пагранічнікі. Глядзіце рэдкія архіўныя кадры першых гадзін вайны на беларускіх межах.
Sputnik
Большая частка асабовага складу Беларускай пагранічнай акругі, на якую прыйшоўся асноўны ўдар надыходзячых фашысцкіх войск, загінула ў першыя дні вайны. Многія ваенныя пахаванні ўздоўж заходніх меж Беларусі да гэтага часу застаюцца безыменнымі.
У той дзень практычна чацвёртая частка нямецкіх сіл на ўсходнім фронце была кінута на Гродна, артылерыя і авіяцыя расчышчалі дарогу танкавым карпусам генерала фон Гота.
На паўднёвым флангу вораг меў намер прарваць абарону па абодва бакі Брэста. Штурм Брэсцкай крэпасці быў даручаны 45-й пяхотнай дывізіі пры падтрымцы танкаў, артылерыі і авіяцыі. Нямецкае камандаванне планавала ўзяць крэпасць за некалькі гадзін.
Аднак вайна пайшла не па нямецкіх планах. Пад бамбёжкамі і артабстрэламі абаронцы крэпасці скоўвалі германскую дывізію амаль месяц.
На цытадэль скідалі бомбы вагой 500 кг, была скінута нават бомба вагой 1 800 кг, яна разбурыла адну са сцен крэпасці, а яе дэтанацыю адчулі ва ўсім Брэсце. Акрамя таго, супраць абаронцаў крэпасці прымяняліся запальныя боепрыпасы і слёзатачывы газ.
Узяцце Брэсцкай крэпасці запатрабавала ад Вермахта такіх жа сіл, як і ўзяцце Кіева – трэцяга па велічыні горада СССР.
Пакуль крэпасць і яе фарты адбівалі атакі, танкі Гудэрыяна абышлі Брэст і рванулі на ўсход. Тэрыторыя Беларусі ператварылася ў грандыёзнае поле бою.
На беларускай зямлі Вялікая Айчынная вайна доўжылася 3 гады 1 месяц і 6 дзён – з 22 чэрвеня 1941 года па 28 ліпеня 1944-га, калі ў выніку вызваленчай аперацыі Чырвонай Арміі "Баграціён" ад захопнікаў быў вызвалены Брэст.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"