МІНСК, 24 чэр – Sputnik. Беларусь і Ленінградская вобласць выйдуць на тавараабарот у 1 млрд долараў па выніках 2024 года, заявіў прэзідэнт рэспублікі Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з губернатарам Ленвобласці Аляксандрам Драздзенкам, перадае карэспандэнт Sputnik.
"Мы калісьці марылі пра мільярд долараў тавараабароту, сёлета нашы спецыялісты ўпэўнены ў тым, што мы пераадолеем гэтую мяжу. І думаю, што нам трэба ўжо сёння гаварыць, можа быць, пра два мільярды (у перспектыве - Sputnik)", - сказаў кіраўнік дзяржавы.
Аднавіць чыгункі
Лукашэнка нагадаў, што Беларусь занялася аднаўленнем чыгунак у напрамку паўночных партоў. І адзначыў, што ў савецкія часы гэтыя чыгуначныя магістралі здольны былі перавальваць прыкладна ў паўтара-два разы больш грузаў.
"Мы сёлета адновім гэтыя дарогі, і не будзе ніякіх праблем па перакідцы грузаў у паўночным напрамку", - падкрэсліў ён.
Прэзідэнт таксама адзначыў, што ў Ленінградскай вобласці беларускі бок пачаў будаўніцтва ўласных партоў.
"У тым ліку і ў Мурманску, а без вас туды ніяк не трапіш. Таму я думаю, што мы можам пераадолець гэтую двухмільярдную мяжу (ва ўзаемным гандлі - Sputnik) у наступнай пяцігодцы дакладна. Галоўная нашая мэта – ісці наперад, разам, нарошчваць прамысловы, навуковы патэнцыял і ўмацоўваць тэхналагічны суверэнітэт, пра які так шмат сёння гаворым", - канстатаваў беларускі лідар.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"