Хроніка вызвалення Беларусі: аперацыя "Баграціён"

Пачатак вызвалення Беларусі: аперацыя "Баграціён" у фатаграфіях

У ходзе наступальнай аперацыі савецкія войскі вызвалілі не толькі тэрыторыю Беларусі, але і прасунуліся наперад у Польшчы і Прыбалтыцы. Як праходзіла аперацыя "Баграціён" – глядзіце ў фотастужцы Sputnik.
Sputnik
Аперацыя "Баграціён" праходзіла з 23 чэрвеня па 29 жніўня 1944 года і стала адной з найбуйнейшых стратэгічных наступальных аперацый савецкай арміі ў часы Вялікай Айчыннай вайны.
З боку СССР у аперацыі ўдзельнічалі войскі чатырох франтоў – тры беларускія і адзін прыбалтыйскі. Савецкай арміі супрацьстаяла нямецкая групоўка "Цэнтр", у складзе якой былі чатыры арміі, адна з іх танкавая, а таксама 6-ы паветраны флот.
У ходзе аперацыі савецкія войскі, разграміўшы буйную групоўку вермахта, вызвалілі тэрыторыі Беларусі, усходу Польшчы і частку Прыбалтыкі. Па некаторых звестках, нямецкая армія страціла ад 300 да 500 тысяч загінулых, параненых і зніклых без вестак.
Лічыцца, што менавіта паражэнне вермахта падчас аперацыі "Баграціён" падштурхнула групу змоўшчыкаў разам з Клаўсам фон Штаўфэнбергам да актыўных дзеянняў для звяржэння Гітлера, што прывяло да няўдалага замаху.
1 / 13

Вялікая Айчынная вайна 1941-1945 гадоў. Аперацыя "Баграціён". Ваенны савет 2-га Беларускага фронту (злева направа): член Ваеннага Савета фронту Мікіта Ягоравіч Субоцін, камандуючым войскамі фронту, Маршал Савецкага Саюза Канстанцін Канстанцінавіч Ракасоўскі, начальнік штаба 2-га Беларускага фронту, генерал-палкоўнік Аляксандр Мікалаевіч Багалюбаў.

2 / 13

Вялікая Айчынная вайна 1941-1945 гадоў. Вызваленне Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Баі пад Мінскам.

3 / 13

Вялікая Айчынная вайна 1941-1945 гадоў. Вызваленне Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Дзеці, вызваленыя з нямецкага палону.

4 / 13

Вялікая Айчынная вайна 1941-1945 гадоў. Беларуская вызваленчая аперацыя "Баграціён". Вызваленне ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў горада Орша 27 чэрвеня 1944 года войскамі 3-га Беларускага фронту падчас Віцебска-Аршанскай аперацыі. Жыхары горада вітаюць сваіх вызваліцеляў.

5 / 13

Вялікая Айчынная вайна 1941-1945 гадоў. Беларуская наступальная аперацыя "Баграціён" з 23 чэрвеня – 29 жніўня 1944 года. Мінск пасля вызвалення ад фашысцкіх захопнікаў.

6 / 13

На цэнтральнай плошчы вызваленай сталіцы савецкай Беларусі.

7 / 13

Вялікая Айчынная вайна 1941-1945 гадоў. Вызваленне Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Камандуючы I-м Беларускім фронтам генерал арміі Канстанцін Ракасоўскі каля карты ў камандным пункце фронту.

8 / 13

Вялікая Айчынная вайна 1941-1945 гадоў. Вызваленне Мінска ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў у ходзе аперацыі "Баграціён" савецкіх войск. 16 ліпеня 1944 года на полі іпадрома Мінска быў праведзены парад партызан, у якім прынялі ўдзел каля 30 тыс байцоў трыццаці партызанскіх брыгад. Ён быў арганізаваны, каб падкрэсліць тую найважнейшую ролю, якую адыгралі народныя мсціўцы ў аперацыі "Баграціён", ажыццяўляючы дыверсіі і руйнуючы камунікацыі ў тыле нямецкіх войск групы "Цэнтр", якія супрацьстаялі надыходзячай Чырвонай Арміі. Гледачамі парада і ўдзельнікамі ўрачыстага мітынгу сталі 50 тысяч мясцовых жыхароў. Калона партызан ідзе на парад у вызваленым Мінску.

9 / 13

Вялікая Айчынная вайна 1941-1945 гадоў. Беларуская стратэгічная наступальная аперацыя "Баграціён". Група знішчальнікаў Ла-5ФН імянной эскадрыллі "Мангольскі Арат" 2-га гвардзейскага знішчальнага авіяпалка 322-й знішчальнай авіяцыйнай дывізіі ў палёце. Лета 1944 года.

10 / 13

Вялікая Айчынная вайна 1941-1945 гадоў. Вызваленне Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Авіяцыя даставіла газеты для воінаў 2-га Беларускага фронту.

11 / 13

Кінутая і знішчаная тэхніка 9-й нямецкай арміі на дарозе пад Цітоўкай/Бабруйскам. Паміж 28 чэрвеня і 30 чэрвеня 1944 года.

12 / 13

Савецкія салдаты ў Полацку, 4 ліпеня 1944 года.

13 / 13

Вялікая Айчынная вайна 1941-1945 гадоў. Брэсцкая крэпасць у дзень вызвалення. 28 ліпеня 1944 года.

Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"