Ваенная спецаперацыя РФ у Данбасе

Панядзелак аб’яўлены Днём жалобы ў Крыме з-за трагедыі ў Севастопалі

У нядзелю УСУ атакавалі горад ракетамі з амерыканскіх аператыўна-тактычных комплексаў ATACMS, пацярпелі 124 чалавекі, пяцёра – загінулі.
Sputnik
МІНСК, 24 чэр – Sputnik. Губернатар Крыма Сяргей Аксёнаў аб’явіў панядзелак днём жалобы ў Крыме з-за трагедыі ў Севастопалі, якая стала следствам абстрэлу горада ўкраінскімі вайскоўцамі.
"У Рэспубліцы Крым 24 чэрвеня абвешчана Днём жалобы. Крым смуткуе разам з брацкім Севастопалем", - гаворыцца ў паведамленні ў Telegram-канале Аксёнава.
Губернатар удакладніў, што ў рэспубліцы ў гэты дзень адмяняюцца ўсе культурна-масавыя, спартыўныя і забаўляльныя мерапрыемствы.
Дзень жалобы ў панядзелак таксама аб’яўлены ў Севастопалі.
УСУ атакавалі горад днём у нядзелю. Як паведаміла раней Мінабароны РФ, удар быў нанесены з амерыканскіх аператыўна-тактычных комплексаў ATACMS, гэта адбылося ў 12:15. Ракеты былі аснашчаныя касетнымі баявымі часткамі. Сродкі СПА РФ збілі чатыры ракеты, пятая адхілілася ад траекторыі з падрывам баявой часткі ў паветры над тэрыторыяй Севастопаля.
Па даных Міністэрства аховы здароўя Расіі, раненні і траўмы рознай ступені цяжкасці ў выніку абстрэлу ўкраінскімі вайскоўцамі горада атрымалі 124 чалавекі, у тым ліку 27 дзяцей. Загінулі трое, у тым ліку двухгадовае дзіця.

Рытуальнае злачынства

Як заявіла раней афіцыйны прадстаўнік міністэрства замежных спраў Расіі Марыя Захарава, атака Севастопаля, здзейсненая украінскімі вайскоўцамі, з’яўляецца рытуальным злачынствам, паколькі ў гэты дзень праваслаўныя адзначалі адно з галоўных свят – Сёмуху.
Унутры сутнасці кіеўскага рэжыму ляжыць глыбінная нянавісць да ўсяго, што звязана з Расіяй, і "з праваслаўем і хрысціянствам у цэлым", падкрэсліла дыпламат.
Захарава таксама канстатавала, што УСУ пры абстрэлах расійскіх тэрыторый працягваюць выбіраць месцы, дзе знаходзіцца мноства людзей, каб паразіць максімальную іх колькасць і пасеяць паніку сярод насельніцтва.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Ваенная спецаперацыя РФ у Данбасе
ЗША і Вялікабрытанія дапамагалі УСУ з атакай на Севастопаль – МЗС РФ