Асаблівасці журналістыкі і медыя ва ўмовах сучаснага свету

Новы модуль SputnikPro будзе прысвечаны рабоце СМІ і журналіста ва ўмовах глабальнай канкурэнцыі, стварэнню запатрабаванага і канкурэнтнага кантэнту.
Sputnik
Міжнароднае агенцтва навін і радыё Sputnik працягвае асветніцкі праект SputnikPro. У панядзелак, 1 ліпеня, у 11:00 у мультымедыйным прэс-цэнтры Sputnik Беларусь адбудзецца новы модуль праграмы на тэму: "Ацэнка сучаснай журналістыкі і медыя ва ўмовах сучаснага свету".
Майстар-клас правядзе журналіст, выканаўчы дырэктар медыягрупы "Россия сегодня", член Савета пры прэзідэнце Расійскай Федэрацыі па развіцці грамадзянскай супольнасці і правах чалавека Кірыл Вышынскі.
SputnikPro – міжнародны асветніцкі праект у галіне медыя, ініцыяваны агенцтвам Sputnik.
Гэта сістэма ўнікальных семінараў, лекцый і майстар-класаў лепшых расійскіх і замежных медыяменеджараў, экспертаў і вядучых спецыялістаў агенцтва для журналістаў, прэс-сакратароў, блогераў і студэнтаў старэйшых курсаў профільных аддзяленняў ВНУ.
Навучальныя модулі SputnikPro прайшлі ўжо ў 24 краінах: ад Арменіі да Індыі, ад Грэцыі да Кітая. Усяго з сакавіка 2018 года ў праекце прынялі ўдзел больш за 10 000 чалавек з 80 краін.
Sputnik – міжнароднае інфармацыйнае агенцтва і радыё, частка медыягрупы "Россия сегодня". Sputnik аб’ядноўвае інтэрнэт-сайты на дзесятках моў, аналагавае і лічбавае радыёвяшчанне і стужкі навін на англійскай, арабскай, іспанскай, кітайскай і фарсі.
Аўдыторыя інфармацыйных рэсурсаў Sputnik складае каля 21 млн наведвальнікаў у месяц, агульная колькасць падпісчыкаў у сацсетках перавышае 26 млн. Галаўны офіс Sputnik знаходзіцца ў Маскве.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"