МІНСК, 27 чэр – Sputnik. Сітуацыя ва ўзброеных сілах Балівіі пасля спробы дзяржперавароту знаходзіцца пад поўным кантролем, аб гэтым заявіў міністр абароны краіны Эдмунда Навільё.
У сераду на плошчы Мурыльё ў Ла-Пасе, дзе знаходзяцца ўрадавыя будынкі, з’явіліся вайскоўцы, была сцягнута спецтэхніка.
Пад кіраўніцтвам генерала Хуана Хасэ Сунігі, які раней быў звольнены з пасады камандуючага арміяй, вайскоўцы паспрабавалі прарвацца ў прэзідэнцкі палац.
Беспарадкі працягваліся каля трох гадзін.
Увесь гэты час прэзідэнт краіны Луіс Арсе знаходзіўся ў палацы. Ён выступіў са зваротам да нацыі і заклікаў да захавання дэмакратыі. Арсэ таксама прызначыў новае камандаванне арміі, якое загадала вайскоўцам пакінуць плошчу. Армейскія падраздзяленні, якія аблажылі палац, адышлі.
Суніга і яшчэ два военачальнікі – генерал ВПС Марсела Хаўер Сегара і віцэ-адмірал Хуан Арнес Сальвадор – былі арыштаваны.
Балівійская генеральная пракуратура пачала крымінальнае расследаванне ў дачыненні да Сунігі. Яго вінавацяць у тэрарызме і ўзброеным бунце.
Па даных МУС, у выніку спробы дзяржперавароту пацярпелі дзевяць чалавек.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"