Сацыяльныя скідкі ў гандлёвых сетках Беларусі прадоўжылі да кастрычніка

Скарыстаць 10-працэнтны дысконт пры куплі шэрага тавараў могуць пенсіянеры, шматдзетныя сем’і і іншыя катэгорыі грамадзян у 14 рознічных сетках.
Sputnik
МІНСК, 30 чэр – Sputnik. Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю Беларусі працягнула пагадненне з гандлёвымі сеткамі аб сацыяльных скідках на трэці квартал 2024 года, паведамляе прэс-служба ведамства.
Прадаўжэнне дысконту ўзгоднена з 13 дзеючымі рытэйлерамі, таксама да іх далучылася яшчэ адна гандлёвая сетка.

"Цяпер сацыяльную скідку даюць 14 гандлёвых сетак", - гаворыцца ў паведамленні МАРГ у Telegram-канале.

Як і раней, скідка на сацыяльна значныя тавары першай неабходнасці (пшанічная мука, ячныя крупы, малако, кефір, смятана, бульба і іншыя прадукты харчавання) можа дасягаць 10%. Давацца гэты дысконт будзе пенсіянерам, шматдзетным бацькам, малазабяспечаным грамадзянам.
Нагадаем, што сацыяльныя скідкі на шэраг тавараў запарцавалі ў Беларусі з 17 студзеня 2022 года. Паводле інфармацыі МАРГ, за гэты час было выдадзена каля двух мільёнаў сацкарт, па якіх карыстальнікі маглі набываць тавар па льготнай цане.
Агульная сума сацыяльнай скідкі склала каля 69 млн рублёў – таким чынам у сярэднім за два з паловай гады кожны ўдзельнік атрымаў дысконт у памеры 34,5 руб.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Белкаапсаюз расказаў аб закупачных цэнах на ягады і грыбы