SputnikPro: для СМІ часам важна быць першым, а не самым дакладным

Тэхналогіі, якія прыйшлі разам з інтэрнэтам у медыя-асяроддзе, змянілі інфармацыйную прастору і зрабілі магчымым клікбейт.
Sputnik
МІНСК, 1 ліп – Sputnik. Штучны інтэлект і нейрасеткі далі СМІ новыя магчымасці, адзначыў выканаўчы дырэктар медыягрупы "Россия сегодня", член Савета пры прэзідэнце РФ па развіцці грамадзянскай супольнасці і правах чалавека Кірыл Вышынскі падчас майстар-класа ў мультымедыйным прэс-цэнтры Sputnik Беларусь.
Кірыл Вышынскі
Эксперт звярнуў увагу, што пакуль што тэхналогіі не дазваляюць аўтаматычна рабіць пераклад-дубляж відэа ў рэальным часе. Аднак можна рабіць субтытры фактычна ў рэжыме анлайн, і такі пераклад, як правіла, хаця б на 90% дакладна перадае сэнс.
"Гэта ўсё хутка дазваляе манціраваць, выразаць, выдаваць, быць першымі… Гэта вельмі важная гісторыя, якая стала зразумела яшчэ ў пачатку нулявых, і гэта, дарэчы, тое, што прыўнёс інтэрнэт… Часам важна быць не самым дакладным, а важна быць першым", - адзначыў Вышынскі.
Майстар-клас Кірыла Вышынскага
Калі СМІ апярэдзіла іншыя, але пасля высветлілася, што інфармацыя недакладная, трэба даваць абвяржэнне. Аднак медыя ўсё роўна сабрала лайкі і прагляды. Гэта значыць, гэта выйгрыш з пункту гледжання маркетынгу.
Адгэтуль выцякае папулярнасць такога метаду як клікабельны загаловак ці клікбейт. На гэтым фоне відавочна, што журналістыка робіцца ўсё больш адказнай прафесіяй.
Майстар-клас Кірыла Вышынскага
"…Асабліва ў цяперашніх умовах, з прычыны таго, што большы груз адказнасці за пошук дакладнай інфармацыі, за яе карэктны выклад і за стварэнне, ну, скажам так, адэкватнай каштоўнаснай карціны свету", - сказаў Вышынскі.

SputnikPro

Майстар-клас Кірыла Вышынскага – гэта частка міжнароднага асветніцкага праекта SputnikPro. Навучальныя модулі SputnikPro прайшлі ўжо ў 24 краінах: ад Арменіі да Індыі, ад Грэцыі да Кітая. Усяго з сакавіка 2018 года ў праекце прынялі ўдзел больш за 10 000 чалавек з 80 краін.
Эксперты Sputnik і ў цэлым медыягрупа "Россия сегодня" праводзяць унікальныя семінары, лекцыі і майстар-класы для журналістаў, прэс-сакратароў, блогераў і студэнтаў старшых курсаў профільных аддзяленняў ВНУ.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Вышынскі: ніякай цэнзуры ў свеце больш няма