Вышынскі: тэлебачанне нікуды не знікне, мяняюцца фарматы спажывання

Нягледзячы на развіццё анлайн-рэсурсаў, тэлебачанне і радыё як такія не знікаюць, а проста іншымі шляхамі атрымліваюць аўдыторыю.
Sputnik
МІНСК, 1 ліп – Sputnik. Размовы пра скон тэлебачання нагадваюць дыялогі з фільма "Москва слезам не верит", дзе сцвярджалі, што тэатра не будзе, заявіў выканаўчы дырэктар медыягрупы "Россия сегодня", член Савета пры прэзідэнце РФ па развіцці грамадзянскай супольнасці і правах чалавека Кірыл Вышынскі падчас майстар-класа ў мультымедыйным прэс-цэнтры Sputnik Беларусь.
"Таму і з тэлебачаннем нічога не адбудзецца, з майго пункту гледжання. Ну, праўда, я апошнім часам больш перажываў пра лёс радыё… Цяпер гавораць аб тым, што ўжо ніхто не слухае радыё. Паміраючы від перадачы інфармацыі", - дадаў эксперт.
Ён растлумачыў, што ў рэальнасці "нічога не памірае і нічога не нараджаецца, а проста ўсё мяняецца".
Трансфармаваліся шляхі, па якіх аўдыторыя прыходзіць да таго ж радыё. Напрыклад, людзі нярэдка пачынаюць слухаць радыёстанцыі, папрасіўшы электроннага памочніка, знайсці ім тую ці іншую хвалю. Гэта значыць, слухаюць эфір не праз традыцыйны радыёпрыёмнік, а праз гаджэты.
Прыкладна тое ж самае адбываецца з ТБ. Перадачы глядзяць, падлучыўшыся да той ці іншай платнай платформы.
"Ён (тэлевізар - Sputnik) не падключаны да цэнтральнай антэны або да кабеля, ён падключаны да інтэрнэту", - сказаў Вышынскі.
Эксперт дадаў, што часам могуць адыходзіць у мінулае некаторыя жанры. Да прыкладу, яшчэ не так даўно былі папулярны лонгрыды, і шэраг СМІ будаваў на гэтым сваю ідэалогію, але зараз такі від падачы неактуальны.

SputnikPro

Майстар-клас Кірыла Вышынскага – гэта частка міжнароднага асветніцкага праекта SputnikPro. Навучальныя модулі SputnikPro прайшлі ўжо ў 24 краінах: ад Арменіі да Індыі, ад Грэцыі да Кітая. Усяго з сакавіка 2018 года ў праекце прынялі ўдзел больш за 10 тысяч чалавек з 80 краін.
Эксперты Sputnik і ў цэлым медыягрупа "Россия сегодня" праводзяць унікальныя семінары, лекцыі і майстар-класы для журналістаў, прэс-сакратароў, блогераў і студэнтаў старшых курсаў профільных аддзяленняў ВНУ.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
SputnikPro: для СМІ часам важна быць першым, а не самым дакладным