МІНСК, 2 ліп – Sputnik. У першы тыдзень ліпеня на рускай і англійскай версіях сайта Міжнароднага фотаконкурсу памяці Андрэя Сценіна стартавала анлайн-галасаванне.
Галасаванне, якое стала ўжо традыцыйным, дае магчымасць карыстальнікам інтэрнэту выбраць лепшую, на іх думку, фатаграфію або серыю з ліку тых, якія ўвайшлі ў шорт-ліст па рашэнні міжнароднага журы. Работа пераможца будзе вызначана найбольшай колькасцю галасоў, аддадзеных за яе.
Для галасавання неабходна выбраць фатаграфію ці серыю, якая спадабалася, на сайце конкурсу і клікнуць на кнопку побач з імі. Мець асабісты профіль у якой-небудзь з сацыяльных сетак пры гэтым не трэба. Галасаванне адкрыта да 23:59 (па мінскім часе) 31 ліпеня.
Пераможца анлайн-галасавання аб’явяць у пачатку жніўня. Аўтар самай папулярнай у інтэрнэце фатаграфіі атрымае дыплом.
Прызавыя месцы намінантаў шорт-ліста, як і ўладальнік Гран-пры, будуць абвешчаны аргкамітэтам у верасні на рускай і англійскай версіі сайта.
У планах конкурсу таксама правядзенне традыцыйнага роўд-шоу пераможцаў па гарадах свету.
Аб конкурсе
Міжнародны конкурс фотажурналістыкі імя Андрэя Сценіна, арганізаваны медыягрупай "Россия сегодня" пад эгідай Камісіі РФ па справах ЮНЕСКА, ставіць сабе за мэту падтрымаць маладых фатографаў і прыцягнуць грамадскую ўвагу да задач сучаснай фотажурналістыкі. Гэта пляцоўка для маладых фатографаў – таленавітых, чулых і адкрытых да ўсяго новага, дзе яны звяртаюць нашу ўвагу на людзей і падзеі побач з намі.
Міжнароднымі інфармацыйнымі партнёрамі конкурсу сталі: інфармацыйнае агенцтва і радыё Sputnik (Міжнароднае), тэлеканал і партал RT (Міжнароднае), медыяхолдынг Independent Media (ПАР), агенцтва навін ANA (ПАР), Shanghai United Media Group (SUMG) (Кітай), інтэрнэт-партал газеты China Daily (Кітай), інтэрнэт-партал The Paper (Кітай), медыясетка Al Mayadeen (Ліван).
У статусе галіновых партнёраў конкурс падтрымліваюць: Саюз журналістаў Расіі, інфармацыйны партал YOung JOurnalists (Расія), партал Russian Photo (Расія), партал Photo-study.ru (Расія).
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"