МАК: 11 беларускіх спартсменаў пацвердзілі ўдзел у Алімпіядзе

Атлетаў з рэспублікі раней дапусцілі да ўдзелу ў летніх Алімпійскіх гульнях у Францыі, аднак выступаць яны будуць у нейтральным статусе – без дзяржаўнай сімволікі.
Sputnik
МІНСК, 2 ліп – Sputnik. Міжнародны алімпійскі камітэт апублікаваў абноўлены пералік індывідуальных нейтральных спартсменаў, якія прымуць удзел у Алімпіядзе ў Парыжы.
Па стане на 1 ліпеня ад беларусаў умовы МАК прынялі і пацвердзілі ўдзел 11 спартсменаў.
Так, у веласіпедным спорце выступіць Ганна Церах, у скачках на батуце – Іван Літвіновіч і Віялета Бардзілоўская. Цяжкаатлеты Яўген Ціханцоў і Сюзана Валадзько таксама пазмагаюцца за медалі.
Абубакар Хаслаханаў паспрачаецца за ўзнагароды ў грэка-рымскай барацьбе, у акадэмічным веславанні пакарыць алімпійскі п’едэстал паспрабуюць Яўген Залаты і Таццяна Клімовіч. У стральбе выступяць Дар’я Чупрыс і Аляксандра Пятрова. Вікторыя Азаранка паспрабуе стаць алімпійскай чэмпіёнкай у тэнісе.
Пакуль што свае адказы не далі весляры на байдарках і каноэ Уладзіслаў Кравец і Юлія Трушкіна. Не адхіліла сваё запрашэнне пакуль што і тэнісістка Арына Сабаленка.
Атлетаў з Беларусі і Расіі раней дапусцілі да ўдзелу ў летніх Алімпійскіх гульнях у Францыі, аднак выступаць яны будуць у нейтральным статусе. Спаборніцтвы пройдуць у Парыжы з 26 ліпеня па 11 жніўня.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Саюзная дзяржава Беларусі і Расіі
Спартакіяда наймацнейшых атлетаў РФ і Беларусі пройдзе ў 2025 годзе