МІНСК, 3 ліп – Sputnik. Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін павіншаваў з Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнку, паведаміла прэс-служба Крамля.
"Роўна 80 гадоў прайшло з таго дня, як Чырвоная Армія, у радах якой плячо ў плячо змагаліся нашы бацькі і дзяды, вызваліла Мінск ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў", - гаворыцца ў паведамленні.
Па словах Пуціна, стратэгічнае партнёрства і саюз нашых дзяржаў маюць у сваёй аснове сяброўства і ўзаемавыручку, загартаваныя ў гады вайны.
"Расія і Беларусь плённа ўзаемадзейнічаюць на розных напрамках, эфектыўна каардынуюць намаганні ў супрацьстаянні знешнім пагрозам і выклікам", - адзначыў кіраўнік расійскай дзяржавы.
Пуцін выказаў упэўненасць, што пашырэнне двухбаковага супрацоўніцтва, умацаванне Саюзнай дзяржавы адпавядаюць інтарэсам расіян і беларусаў.
"Ад душы жадаю вам моцнага здароўя і поспехаў, а ўсім грамадзянам Беларусі – шчасця і дабрабыту", - рэзюміраваў ён.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"