МІНСК, 4 ліп – Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка і Старшыня КНР Сі Цзіньпін правялі сустрэчу ў Астане на палях саміта ШАС, паведаміла прэс-служба беларускага лідара.
Лукашэнка адзначыў, што падтрымлівае ініцыятывы Сі Цзіньпіна, якія кітайскі лідар прасоўвае ў ШАС. Яны датычацца і бяспекі, і глабальнага кіравання штучным інтэлектам, і іншых аспектаў.
"Мы ўсяляк падтрымліваем усе вашы ініцыятывы. Асабліва галоўную ініцыятыву – па ўрэгуляванні ўкраінскага крызісу. Гэтая ініцыятыва сугучная з ініцыятывай Бразіліі", - цытуе Лукашэнку БелТА.
Агенцтва таксама прыводзіць словы кітайскага лідара, які заявіў, што Пекін будзе садзейнічаць далейшаму стабільнаму развіццю адносін з Мінскам.
"Учора ў вашай краіне адзначылі Дзень Незалежнасці, а сёння ваша краіна стала паўнацэнным членам ШАС. Я вас горача віншую", - сказаў на сустрэчы Сі Цзіньпін.
Раней, таксама на палях саміту ШАС, лідар КНР закрануў тэму ўкраінскага крызісу і ў зносінах з Пуціным. Па словах прэс-сакратара прэзідэнта РФ Дзмітрыя Пяскова, на гэтай сустрэчы лідары адзначылі, што без удзелу Расіі няма перспектыў для ўрэгулявання канфлікту ва Украіне.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"