Фота

Кітайскі палац у Пецяргофе зноў прымае наведвальнікаў

Кітайскі палац у парку Араніенбаўм дзяржаўнага музея-запаведніка "Петергоф" адкрыўся пасля 20 гадоў рэстаўрацыі ў Санкт-Пецярбургу. Як ён зараз выглядае – глядзіце ў фотагалерэі на Sputnik Беларусь.
Sputnik
Кітайскі палац – тварэнне архітэктара Антоніа Рынальдзі, яго пабудавалі ў 1762-1768 гадах у палацава-паркавым комплексе "Собственная Дача" імператрыцы Кацярыны II. Некалькі памяшканняў палаца аформлены ў модным на той час кітайскім стылі, за што палац і атрымаў сваю назву.
Першапачаткова гэта быў аднапавярховы будынак, дзе арганізоўваліся прыёмы, на якія збіраліся выключна блізкія і важныя для імператрыцы людзі. У сярэдзіне XIX стагоддзя быў надбудаваны другі паверх, зашклёная галерэя, прыбудавана некалькі памяшканняў у заходняй і ўсходняй частках – за праект адказвалі архітэктары Людвіг Банштэт і Андрэй Штакеншнэйдар.
Кітайскі палац для Расіі ўнікальны – ён пабудаваны ў стылі ракако, другога палаца ў гэтым стылі няма, і практычна цалкам захаваўся (Араніенбаўм не быў захоплены ў гады Вялікай Айчыннай вайны).
1 / 15

2 / 15

3 / 15

Зала Муз Кітайскага палаца.

4 / 15

Шклярусны кабінет Кітайскага палаца.

5 / 15

Будуар.

6 / 15

7 / 15

8 / 15

Кітайская спачывальня.

9 / 15

10 / 15

Штофная спачывальня.

11 / 15

Туалетны пакой.

12 / 15

Кітайскі пакой.

13 / 15

14 / 15

Кітайскі пакой.

15 / 15

Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"