Хроніка вызвалення Беларусі: аперацыя "Баграціён"

Аперацыя "Баграціён": зводка Саўінфармбюро за 6 ліпеня 1944 года

2-і Беларускі фронт. Гвардыі інжынер-капітан намеснік старшага інжынера па электраспецабсталяванні 46-га Гвардзейскага начнога бамбардзіровачнага авіяцыйнага Таманскага Чырванасцяжнага палка Клаўдзія Аляксееўна Ілюшына падчас праверкі вузлоў і агрэгатаў самалёта У-2
Тэрыторыю сучаснай Беларусі вызвалілі ў рамках наступальнай аперацыі "Баграціён" (часам яе называюць проста Беларускай аперацыяй). Sputnik Беларусь штодня публікуе зводкі Савецкага інфармбюро аб тым, як праходзіла гэтая аперацыя.
Sputnik
На поўнач і паўночны захад ад горада Полацк нашы войскі вялі наступальныя баі, у ходзе якіх занялі больш за 150 населеных пунктаў, у ліку якіх Вялікая Шчаперня, Заенкі, Глісноўка, Уладычына, Званое, Баравуха, Кеўлы, Слабашчукі, Качарэжына, Забор’е, Якубінкі, чыгуначныя станцыі Талмачэўская, Сухі Бор, Булаўскі, Баравуха, Адамава.
На паўночны захад і захад ад горада Мінск нашы войскі, развіваючы наступленне, авалодалі раённым цэнтрам Вілейскай вобласці Свір, раённымі цэнтрамі Баранавіцкай вобласці горадам Валошын, горадам Івянец, а таксама з баямі занялі больш за 300 іншых населеных пунктаў і сярод іх буйныя населеныя пункты Вялікія Стаўпенеты, Знахары, Міхалішкі, Нестаншыкі, Гервяты, Андрэеўцы, Жодзішкі, Валейкавічы, Солы, Білевічы, Міхневічы, Беніца, Маркава, Лебедзеў, Лоск, Гарадзькі, Доры, Баравікоўшчызна і чыгуначныя станцыі Залессе, Пруды, Палачаны, Гарадзькі.
На паўднёвы захад ад горада Мінск нашы войскі з баямі прасоўваліся наперад і авалодалі раённым цэнтрам Мінскай вобласці горадам Дзяржынск, а таксама занялі больш за 100 іншых населеных пунктаў, сярод іх буйныя населеныя пункты Путчына, Валоўнікі, Баравая, Рудзіца, Вішнёўка, Паланевічы, Чурылы, Мелькавічы і чыгуначныя станцыі Койданава, Негарэлае.
На ўсход ад горада Мінск нашы войскі працягвалі весці паспяховыя баі па ліквідацыі акружанай групоўкі праціўніка. У ходзе баёў нашымі войскамі знішчана больш за 5.000 нямецкіх салдат і афіцэраў. У поўным складзе здаўся ў палон 195-ы полк 78-й штурмавой дывізіі немцаў на чале з камандзірам палка палкоўнікам Ольдэнбер.
На Баранавіцкім напрамку нашы войскі, пераадольваючы супраціўленне і контратакі праціўніка, прадаўжалі весці наступальныя баі, у ходзе якіх авалодалі раённым цэнтрам Баранавіцкай вобласці горадам Ляхавічы, а таксама занялі некалькі іншых населеных пунктаў і сярод іх Ішколдзь, Пяткевічы, Снуў, Падлясейкі, Мыслабое, Русіновічы і чыгуначную станцыю Рэйтанаў.
Дзеці, вызваленыя з нямецкага палону
У раёне сярэдняга цячэння ракі Прыпяць, на захад ад горада Мазыр, нашы войскі авалодалі раённым цэнтрам Палескай вобласці горадам і чыгуначнай станцыяй Жыткавічы.
Войскі 1-га Беларускага фронту 6 ліпеня авалодалі важным апорным пунктам абароны немцаў і буйным чыгуначным вузлом – горадам Ковель.

Бамбардзіроўка нашай авіяцыяй чыгуначных вузлоў Беласток і Вільна

У ноч на 6 ліпеня наша авіяцыя бамбардзіравала нямецкія воінскія эшалоны на чыгуначных вузлах Беласток і Вільна.
У выніку бамбардзіроўкі на пуцях чыгуначнага вузла Беласток узніклі шматлікія пажары. Гарэлі вагоны і платформы з ваеннымі грузамі праціўніка. Пажары суправаджаліся моцнымі выбухамі.
На чыгуначным вузле Вільна ў момант налёту нашай авіяцыі знаходзілася да 15 нямецкіх воінскіх эшалонаў. Прамым пападаннем бомб разбіта некалькі чыгуначных саставаў. Узарваны вялікі эшалон з боепрыпасамі. У выніку бамбардзіроўкі і выбуху боепрыпасаў пачаліся пажары, якія, распаўсюджваючыся, ахапілі ўсю тэрыторыю чыгуначнага вузла.
Савецкія штурмавікі ляцяць на выкананне баявога задання. 2-і Беларускі фронт
* * *
На паўноч і паўночны захад ад горада Полацк нашы войскі, пераадольваючы супраціўленне праціўніка, працягваюць наступленне. Адкочваючыся пад ударамі савецкіх часцей, немцы ўзрываюць масты, разбураюць і мініруюць дарогі і робяць завалы. Часці Н-скага злучэння, з баямі прасоваючыся наперад, рассеялі і знішчылі да палка нямецкай пяхоты. Захоплена некалькі складоў з боепрыпасамі і вайсковай маёмасцю.
* * *
На паўночны захад ад горада Мінск праціўнік усімі мерамі імкнецца затрымаць наступленне нашых войск. Немцы падцягваюць ахоўныя і будаўнічыя батальёны, гаспадарчыя і іншыя тылавыя падраздзяленні і прама з маршу кідаюць іх у бой. Нашы часці прыціснулі да возера Свір батальён 391-й нямецкай ахоўнай дывізіі і разграмілі яго. Захоплена ўсё ўзбраенне батальёна і 200 палонных. На захад ад горада Смаргонь ліквідаваны іншы батальён гэтай жа дывізіі. Са складу гэтага батальёна 350 салдат і афіцэраў склалі зброю і здаліся ў палон. Развіваючы наступленне, часці Н-скага злучэння прарвалі прамежны абарончы рубеж немцаў на рэках Вілія і Ашмянка, фарсіравалі гэтыя водныя перашкоды і занялі апорныя пункты Міхалішкі, Гервяты і Солы. На захад ад горада Мінск нашы войскі з баямі авалодалі важнымі вузламі грунтавых дарог гарадамі Валожын і Івянец. Паводле няпоўных звестак, на гэтым участку знішчана 1.200 нямецкіх салдат і афіцэраў, 7 танкаў і 4 самаходныя гарматы. Захоплена ў немцаў 3 танкі, 19 палявых гармат, 11 мінамётаў, 76 кулямётаў, шмат аўтамашын і павозак з грузамі. Узяты палонныя.
* * *
На ўсход ад горада Мінск нашы войскі вялі баі па ліквідацыі акружанай групоўкі праціўніка. Немцы робяць адчайныя спробы прабіцца на захад, але паўсюль сутыкаюцца з магутным артылерыйска-мінамётным і кулямётным агнём.
Месцы баёў завалены трупамі гітлераўцаў. Два атрады немцаў, агульнай колькасцю да 1.500 чалавек, аддзяліліся ад асноўнай групоўкі і спрабавалі самастойна выбрацца з "катла". Абодва атрады пагалоўна знішчаны. Захоплена 11 танкаў, 7 самаходных гармат і іншыя трафеі. Асобныя нямецкія часці пасля беспаспяховых атак здаюцца ў палон.
Вызваленне Беларусі. Разгромлены савецкімі войскамі нямецкі эшалон з танкамі
* * *
На Баранавіцкім напрамку часці Н-скага злучэння адбілі пяць бязлітасных контратак праціўніка. Прасоўваючыся наперад, нашы войскі выбілі немцаў з горада Ляхавічы. На полі бою засталося некалькі соцень варожых трупаў. На іншым участку савецкія кавалерысты знішчылі групу немцаў колькасцю ў 200 чалавек і захапілі 25 гармат розных калібраў.
Наша авіяцыя штурмавала вялікую колькасць пяхоты праціўніка і наносіла ўдары па яго камунікацыях. Знішчана больш за 80 аўтамашын з войскамі і грузамі, 3 бензацыстэрны, разбіта 30 чыгуначных вагонаў і 4 паравозы.
* * *
Група тарпедных катэраў Чырванасцяжнага Балтыйскага флоту атакавала атрад караблёў праціўніка. Прамым пападаннем тарпед падарваны і патоплены транспарт, кананерская лодка і хуткаходная дэсантная баржа. Нашы катэры вярнуліся на базу без страт і пашкоджанняў.
Авіяцыя флоту нанесла ўдар па суднах праціўніка ў Выбаргскім заліве. Патоплены два транспарты, вартавы катэр, дзве хуткаходныя дэсантныя і дзве сухагрузныя баржы. У паветраных баях савецкія лётчыкі збілі 10 нямецка-фінскіх самалётаў.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"