ЗВР Беларусі за месяц скараціліся на 53 млн долараў

Афіцыйная статыстыка сведчыць, што за мінулы месяц у рэзервах знізілася доля манетарнага золата і замежнай валюты.
Sputnik
МІНСК, 7 ліп – Sputnik. Міжнародныя рэзервовыя актывы Беларусі па стане на 1 ліпеня бягучага года складаюць 8 358,5 млн долараў, сведчаць звесткі Нацыянальнага банка рэспублікі.
На папярэднюю справаздачную дату – у чэрвені – ЗВР складалі 8 411,4 млн долараў, яны зменшыліся ў параўнанні з маем на 30,1 млн долараў.
Цяпер тэмпы зніжэння аб’ёмаў рэзервовых актываў рэспублікі паскорыліся і дасягнулі лічбы 52,9 млн. Аб’ём манетарнага золата скараціўся з 4 074,2 млн долараў да 4 050,8 млн. Рэзервовыя актывы ў валюце ўпалі з адзнакі ў 2 973,0 млн долараў да ўзроўню ў 2 948,3 млн.
Рэгулятар перастаў публікаваць падрабязную статыстыку аб стане міжнародных рэзервовых актываў, таму нельга дакладна сцвярджаць, што стала прычынай іх скарачэння.
Тым не менш, у Беларусі ў бягучым годзе прадаўжае расці дэфіцыт знешняга гандлю таварамі. Гэта азначае, што краіна больш набывае, чым прадае на знешніх рынках. Адмоўнае сальда знешняга гандлю таварамі за студзень-май 2024 года склалася ў памеры 1 913,1 млн долараў.
Улады рэспублікі паставілі для сябе мэтавы паказчык, паводле якога памер міжнародных рэзервовых актываў на 1 студзеня 2025 года не павінен быць ніжэй за 6 млрд долараў.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
ЕАБР ацаніў перспектывы росту ВУП Беларусі