Хроніка вызвалення Беларусі: аперацыя "Баграціён"

Аперацыя "Баграціён": зводка Саўінфармбюро за 8 ліпеня 1944 года

Савецкія штурмавікі ляцяць на выкананне баявога задання. 2-і Беларускі фронт
Тэрыторыю сучаснай Беларусі вызвалілі ў рамках наступальнай аперацыі "Баграціён" (часам яе называюць проста Беларускай аперацыяй). Sputnik Беларусь штодня публікуе зводкі Савецкага інфармбюро аб тым, як праходзіла гэтая аперацыя.
Sputnik
На Віленскім напрамку нашы войскі, развіваючы наступленне, авалодалі раённым цэнтрам Баранавіцкай вобласці горадам Іўе, а таксама з баямі занялі больш за 500 іншых населеных пунктаў, сярод іх – буйныя населеныя пункты Падбродзе, Няменчын, Безданы, Новая Вільня, Меднікі, Табарышкі, Граўжышкі, Гальшаны, Ліпнішкі, Морына і чыгуначныя станцыі Падброддзе, Паілге, Сантока, Безданы, Новая Вільня, Шумскас, Кена, Ківішкес, Вайгяны, Юрацішкі, Іўе. Такім чынам, нашы войскі перарэзалі чыгунку Вільнюс – Дзвінск. Нашы войскі ўварваліся ў горад Вільнюс, дзе завязалі вулічныя баі.
На поўнач ад горада Баранавічы нашы войскі, працягваючы наступленне, авалодалі раённымі цэнтрамі Баранавіцкай вобласці Любча і Гарадзішча, а таксама з баямі занялі больш за 150 іншых населеных пунктаў, у тым ліку буйныя населеныя пункты Дзяляцічы, Вераскава, Асташын, Узбярэжжа, Шчорсы, Ярэмічы, Карэлічы, Турэц, Некрашэвічы, Цырын, Паланечка.
На ўсход ад горада Мінск нашы войскі працягвалі аперацыю па ліквідацыі акружаных часцей праціўніка. Па папярэдніх даных, падчас баёў з 4 па 7 ліпеня ў гэтым раёне нашы войскі нанеслі праціўніку наступныя страты ў жывой сіле і тэхніцы: знішчана: танкаў – 56, гармат рознага калібру – 219, мінамётаў – 208, кулямётаў – 915, аўтамашын – 1.674 . Праціўнік пакінуў на полі бою звыш 28.000 трупаў сваіх салдат і афіцэраў.
За гэты ж час нашы войскі захапілі наступныя трафеі: танкаў – 34, гармат рознага калібру – 278, мінамётаў – 184, кулямётаў – 860, аўтамашын – 1.635, трактароў і цягачоў – 60, падвод з грузамі – 930, коней – 1.567.
Узяты ў палон 15.102 нямецкіх салдат і афіцэраў. 7 ліпеня нашым войскам здаліся ў палон камандзір 41-га танкавага корпуса немцаў генерал-лейтэнант Гофмайстар, камандзір 60-й матарызаванай дывізіі генерал-маёр Штэйнкелер, камандзір 707-й пяхотнай дывізіі генерал-маёр Гір. Баі па знішчэнні асобных разрозненых груп праціўніка працягваюцца.
1-ы Беларускі фронт. Прасоўванне войск да горада Баранавічы
Войскі 1-га Беларускага фронту 8 ліпеня авалодалі абласным цэнтрам Беларусі горадам Баранавічы – важным чыгуначным вузлом і магутным умацаваным раёнам абароны немцаў. Войскі фронту таксама з баямі занялі больш за 50 іншых населеных пунктаў, сярод якіх раённы цэнтр Пінскай вобласці – горад і чыгуначная станцыя Ганцавічы, буйныя населеныя пункты Вялікае Сяло, Жабінцы, Падстарыны, Белалессе, Пятрэвічы, Малая і Вялікая Валохва, Гута, Ліпск, Навасёлкі і чыгуначныя станцыі Крошын, Дамашэвічы, Буды.
На ўсход ад горада Пінск нашы войскі вялі наступальныя баі, у ходзе якіх авалодалі населенымі пунктамі Арлы Малыя, Бярэзне, Белагуша, Глінка, Гародна, Осава, Відзібур і чыгуначнымі станцыямі Гарынь, Відзібур.

Масіраваныя налёты нашай авіяцыі на чыгуначныя вузлы Брэст і Ліда

У ноч на 8 ліпеня наша авіяцыя зрабіла масіраваныя налёты на чыгуначныя вузлы Брэст і Ліда. Бамбардзіроўцы былі падвергнуты вялікая колькасць нямецкіх воінскіх эшалонаў і ваенныя склады праціўніка.
На чыгуначным вузле Брэст у выніку бамбардзіровачнага ўдару ўзніклі дзесяткі пажараў. Гарэлі вагоны і платформы з ваеннай тэхнікай, боепрыпасамі і цыстэрны з гаручым. Пажары суправаджаліся выбухамі. Выбух вялізнай сілы адбыўся ў паўднёва-заходняй частцы чыгуначнага вузла. Сыходзячы ад цэлі, нашы лётчыкі назіралі полымя пажараў з адлегласці 200 кіламетраў.
Бамбардзіраванне чыгуначнага вузла Ліда рабілася пры ясным надвор’і. Прамым пападаннем бомб падарваны тры чыгуначныя саставы, у тым ліку адзін эшалон з гаручым. Пажары суправаджаліся выбухамі вялікай сілы. Уся тэрыторыя чыгуначнага вузла была ахоплена агнём.
* * *
На поўнач ад горада Баранавічы нашы войскі фарсіравалі ў некалькіх месцах раку Нёман і, развіваючы наступленне, рушылі наперад на 20-30 кіламетраў. Нашы часці імклівым ударам авалодалі раённым цэнтрам Баранавіцкай вобласці Гарадзішча. Шашэйная дарога Баранавічы – Навагрудак перарэзана нашымі войскамі. На адным участку падраздзялення Н-скай часці знішчылі 600 гітлераўцаў і захапілі 3 самаходных і 8 палявых гармат, 19 мінамётаў і 66 кулямётаў. На іншым участку савецкія байцы акружылі роту гітлераўцаў. Больш за сто нямецкіх салдат і афіцэраў склалі зброю і здаліся ў палон.
Воіны 48-й арміі чытаюць армейскую газету "Слова байца". 1-ы Беларускі фронт
* * *
На ўсход ад горада Мінск нашы войскі працягвалі весці паспяховыя баі па ліквідацыі акружаных часцей праціўніка. На адным участку звыш тысячы немцаў спрабавалі прарвацца ў заходнім напрамку. Савецкія аўтаматчыкі, з дапамогай артылерыстаў, амаль цалкам вынішчылі гэтую групу гітлераўцаў. Наносячы праціўніку бесперапынныя ўдары, нашы войскі за мінулы дзень знішчылі звыш 5 тысяч нямецкіх салдат і афіцэраў. Сярод забітых знойдзены труп нямецкага генерала. Учора здаліся ў палон нашым войскам яшчэ тры нямецкія генералы. Такім чынам, за час наступлення нашых войск, якое пачалося 23 чэрвеня, узята ў палон чатырнаццаць нямецкіх генералаў, у тым ліку тры камандзіры карпусоў. Камандзір 41-га нямецкага танкавага корпуса генерал-лейтэнант Гофмайстар узяты ў палон пры наступных абставінах. Група чырвонаармейцаў прачэсвала лес і натрапіла на атрад немцаў. Савецкія байцы акружылі гітлераўцаў і прапанавалі неадкладна капітуляваць.
Немцы склалі зброю. Сярод тых, хто здаўся ў палон, апынуўся нямецкі генерал-лейтэнант Гофмайстар.
* * *
Войскі 1-га Беларускага фронту сёння авалодалі абласным цэнтрам Беларускай ССP горадам Баранавічы. Немцы ўскладалі вялікія спадзяванні на Баранавіцкі ўмацаваны раён. Абапіраючыся на шматлікія доўгачасовыя абарончыя збудаванні, яны аказвалі жорсткае супраціўленне. Нямецкае камандаванне спешна перакінула сюды свежыя нямецкія і венгерскія часці. Моцным агнём і контратакамі праціўнік спрабаваў спыніць прасоўванне нашых войск. Савецкія танкісты і кавалерысты абходным манеўрам з поўначы перарэзалі чыгунку Баранавічы – Ліда, уварваліся на паўночную і паўночна-заходнюю ўскраіны Баранавіч і завязалі вулічныя баі. Тым часам нашы пяхотныя часці, утоена засяродзіўшыся, ударылі ў стык нямецкіх войск, узламалі абарону немцаў на беразе ракі Шара і накіраваліся да Баранавічаў з усходу. Савецкія пехацінцы штурмам бралі вузлы супраціўлення немцаў і імкліва рухаліся наперад. Бязлітасныя баі працягваліся ўсю ноч. Сёння раніцай горад Баранавічы быў поўнасцю ачышчаны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Праціўнік панёс цяжкія страты. Толькі на паўночнай ускраіне горада захоплена 70 гармат і 5 буйных складоў з ваеннай маёмасцю. На чыгуначным вузле захоплена шмат рухомага саставу з рознымі грузамі.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"