Музей быў створаны 45 гадоў таму па ініцыятыве акадэміка СА АН СССР археолага Аляксея Акладнікава. Сёння на яго тэрыторыі можна ўбачыць сапраўдныя драўляныя пабудовы, якія ў Новасібірск прывезлі з выратавальных экспедыцый.
Каля адной з іх – царквы Спаса Нерукатворнага вобраза – і прайшло свята "Купалле". Царква была пабудавана ў XVIII стагоддзі ў запалярным мястэчку Зашыверску ў Якуціі. У канцы XIX стагоддзя горад спыніў існаванне, а ў 1971 годзе ўцалелая царква са званіцай была разабрана і перавезена ў Новасібірск.
Купалле, або Іван Купала – здаўна вядомае на тэрыторыі Беларусі свята. Для заходніх народаў Купалле аб’ядналася з летнім сонцастаяннем, але ў больш усходніх стала самастойным святам, якое зараз нават адзначаюць двойчы – па юліянскім і грыгарыянскім календарах: у ноч з 23 на 24 чэрвеня і з 6 на 7 ліпеня.
Фалькларысты і гісторыкі адзіныя ў меркаванні: менавіта ў беларусаў Купалле захавалася ў найбольш архаічным выглядзе – гэта значыць святкаванне Івана Купалы на беларускіх землях найбольш падобнае да таго, як сустракалі гэты дзень нашы далёкія продкі.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"