МІНСК, 9 ліп – Sputnik. Міністр замежных спраў Беларусі Максім Рыжанкоў сустрэўся з загадчыкам Міжнароднага аддзела ЦК КПК Лю Цзяньчао, паведамляе прэс-служба беларускага МЗС.
Як растлумачылі ў знешнепалітычным ведамстве, бакі правялі паглыблены дыялог па пытаннях палітычнага супрацоўніцтва і іншых аспектах адносін Беларусі і Кітая. Абмеркавана ўзаемадзеянне ў рамках рэгіянальных арганізацый і на міжнароднай арэне.
"Лю Цзяньчао падкрэсліў важнасць далучэння Беларусі да ШАС, адзначыўшы, што такім чынам арганізацыя геаграфічна пашырылася на еўрапейскі кантынент", - гаворыцца ў паведамленні.
У чарговы раз ішла размова і аб тым, што трэба прасоўваць больш справядлівую шматпалярную светаўбудову. Удзельнікі сустрэчы канстатавалі, што тут падыходы Мінска і Пекіна супадаюць.
Таксама Рыжанкоў падкрэсліў, што развіццё адносін з КНР для Беларусі – стратэгічны напрамак знешняй палітыкі.
"Нягледзячы на складаную міжнародную абстаноўку і напружаную геапалітычную сітуацыю нашы краіны змаглі прадэманстраваць прыклад сапраўднага супрацоўніцтва, заснаванага на ўзаемнай павазе, разуменні і падтрымцы", - адзначылі ў МЗС Беларусі.
Акрамя таго, на сустрэчы ішла размова аб канфліктах у Еўразіі.
"Пацверджана ўзаемнае разуменне неабходнасці прыкладання ўсіх магчымых намаганняў па іх урэгуляванні", - растлумачылі ў прэс-службе.
Беларускі міністр запрасіў кітайскага субяседніка наведаць Мінск у якасці ганаровага госця Канферэнцыі высокага ўзроўню па Еўразійскай бяспецы. Яна павінна прайсці восенню гэтага года.
Раней Рыжанкоў таксама прыняў удзел у Цырымоніі ўзняцця беларускага флага ў сакратарыяце ШАС у Пекіне. Беларусь стала членам Арганізацыі па выніках ліпеньскага саміту ў Астане. Цяпер у ШАС уваходзяць дзесяць дзяржаў – Беларусь, Індыя, Іран, Кітай, Казахстан, Пакістан, Кыргызстан, Расія, Узбекістан і Таджыкістан.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"