Які сёння дзень: 9 ліпеня 2024 года

Гэты дзень з'яўляецца сто дзевяноста першым па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 175 дзён.
Sputnik
Якія падзеі адбыліся 9 ліпеня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 9 ліпеня

У 1906 годзе ў вёсцы Мікалаеўшчына адбыўся нелегальны настаўніцкі з’езд, разагнаны паліцыяй. За ўдзел у ім звольнілі 13 настаўнікаў, сярод іх К. Міцкевіча (Якуба Коласа), А. Сянкевіча, І. Фёдарава (Янку Маўра).
У 1955 годзе была адкрыта Мінская дзіцячая чыгунка.
У 1992 годзе Беларусь устанавіла дыпламатычныя адносіны з Вялікім Герцагствам Люксембург.

Хто нарадзіўся 9 ліпеня

1863 год: Уладзімір Краснянскі, беларускі педагог, гісторык, музейны работнік і краязнавец.
1954 год: Святлана Гарбунова, беларускі скульптар.
Таксама сёння нарадзіліся чэшскі пісьменнік Ян Неруда і амерыканскі акцёр і прадзюсар Том Хэнкс.

9 ліпеня ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць вялебнага Давіда Салунскага.
У гэты дзень жанчыны хадзілі ў лес збіраць ягады. Суніцы, па народных павер'ях, былі не толькі смачнай ягадай, але і спрыялі ў жаночым жыцці: дзяўчыны ўмываліся сунічнай расой, цяжарныя жанчыны зрывалі і насілі з сабой лісце суніц, каб роды прайшлі лёгка. Ягады суніц ужывалі пры галаўным болі, малакроўі і хваробах печані.
Калі ягад у лесе было шмат, гэта прадвяшчала халодную зіму.