У прэзідэнцкіх выбарах 1994-га ўдзельнічала 6 кандыдатаў, па выніках першага тура Аляксандр Лукашэнка набраў 44,82%, Вячаслаў Кебіч – 17,32%. Зянон Пазняк – 12,82%, у другім туры перамога Лукашэнкі была бясспрэчнай – 80,3% галасоў.
Першы прэзідэнт Беларусі заняў пасаду праз 10 дзён пасля выбрання – 20 ліпеня 1994-га. Інаўгурацыя адбылася ў Авальнай зале Дома ўрада. Аляксандру Лукашэнку на той момант было 39 гадоў. Да выбараў ён займаў пасаду старшыні камісіі Вярхоўнага савета Беларусі па вывучэнні дзейнасці камерцыйных структур, а раней кіраваў саўгасам "Гарадзец" у Шклоўскім раёне Магілёўскай вобласці.
Такім чынам, 30 гадоў таму быў выбраны першы прэзідэнт краіны, якая 4 гады пасля распаду СССР з’яўлялася парламенцкай рэспублікай. 15 сакавіка 1994-га Вярхоўны савет прыняў Канстытуцыю, у якой была заснавана пасада прэзідэнта Беларусі.
Рэдакцыі Sputnik Беларусь удалося знайсці рэдкія архіўныя кадры перадвыбарнай гонкі 30-гадовай даўнасці і галасавання выбаршчыкаў у 1994 годзе, глядзіце на відэа, як беларусы выбіралі свайго першага прэзідэнта 30 гадоў таму.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"