Фота

Што пабудавана ў Беларусі за 30 гадоў прэзідэнцтва Лукашэнкі – фота

Роўна 30 гадоў таму, 10 ліпеня 1994 года, беларусы выбралі прэзідэнтам дэпутата Вярхоўнага савета Аляксандра Лукашэнку. У другім туры прэзідэнцкіх выбараў ён набраў 80,1%. Да круглай даты сабралі самыя знакавыя будаўнічыя праекты мінулых 30 гадоў.
Sputnik
Будуюць у Беларусі актыўна і шмат. Штогод узводзяцца сотні тысяч квадратных метраў жылля (у 2023-м толькі для тых, хто стаіць на ўліку маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, было ўведзена ў эксплуатацыю 1 589,6 тыс. квадратных метраў агульнай плошчы).
Будуюцца школы, бальніцы (толькі ў красавіку гэтага года Аляксандр Лукашэнка залажыў капсулу на месцы будаўніцтва гарадской бальніцы Гродна), дзіцячыя сады, рамантуюцца дарогі і масты...
Sputnik Беларусь выбраў самыя знакавыя будоўлі 30-годдзя.
1 / 35

Мінскі чыгуначны вакзал

Новы будынак чыгуначнага вакзала адкрылі напярэдадні 2001 года – 30 снежня 2000 года.

Ён можа прыняць больш за 7 тысяч пасажыраў.

2 / 35

Аляксандр Лукашэнка на адкрыцці новага будынка Мінскага чыгуначнага вакзала.

3 / 35

Барацьба з даўгабудамі

З гэтай праблемай Аляксандру Лукашэнку за гады прэзідэнцтва прыйшлося сутыкацца не адзін раз. Мабыць, адным з самых знакавых стала завяршэнне будаўніцтва Палаца Рэспублікі.

Будаўніцтва пачалося яшчэ ў 1985-м, але пазней прыпынена з-за недахопу фінансавання. Поўнасцю ўсе работы былі завершаны ў 2001 годзе.

На здымку: Аляксандр Лукашэнка 19 красавіка 1997 года прыняў удзел у рэспубліканскім суботніку.

4 / 35

Аграгарадкі

Аграгарадкі сталі масава з’яўляцца ў рамках Дзяржаўнай праграмы адраджэння і развіцця вёскі на 2005-2010 гады. Язёры ў Магілёўскай вобласці першымі атрымалі гэты статус з амаль паўтары тысячы вёсак.

Галоўнае адрозненне аграгарадка ад пасёлка – інфраструктура. Па задуме стваральнікаў, аграгарадок – гэта магчымасць жыць у сельскай мясцовасці і пры гэтым карыстацца ўсімі дабротамі горада.

Паводле даных на 1 студзеня 2024 года: у Брэсцкай вобласці – 214 аграгарадкоў, у Віцебскай – 245, Гомельскай – 230, Гродзенскай – 226, Мінскай – 307, Магілёўскай – 204.

5 / 35

У адным з такіх аграгарадкоў – "Азярыцкі-Агра" – у 2015 годзе пабываў Жэрар Дэпардзье.

6 / 35

Аляксандр Лукашэнка рэгулярна бывае ў аграгарадку Александрыя на сваёй малой радзіме.

На фота: Аляксандр Лукашэнка з сынамі падчас суботніка каля Трафімавай крыніцы ў аграгарадку Александрыя.

7 / 35

Нацыянальная бібліятэка Беларусі

7 сакавіка 2002 года Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ "Аб будаўніцтве будынка дзяржаўнай установы "Нацыянальная бібліятэка Беларусі". Урачыстая цырымонія адкрыцця адбылася 16 чэрвеня 2006-га.

У будынку, які мае форму ромбакубаэктаэдра (за знешняе падабенства з аграненым брыльянтам яго часта называюць проста "алмаз"), 17 чытальных залаў, фондасховішча разлічана на 14 мільёнаў адзінак захоўвання.

8 / 35

Аляксандр Лукашэнка на адкрыцці новага будынка Нацыянальнай бібліятэкі.

9 / 35

Рэканструкцыя Вялікага тэатра Беларусі

Маштаб работ уражваў, рэстаўрацыя і рэканструкцыя пачалася ў 2006-м, заняла тры гады. Аднаўленне праводзілася па фатаграфіях 1940-50-х гадоў і эскізах Іосіфа Лангбарда.

Пасля пераўтварэння ў будынку з’явіліся яшчэ тры паверхі, на галоўнай алеі каля тэатра адкрыўся каскадны фантан, які паўтарае сілуэт тэатра. Таксама ў тэатры з’явілася “Камерная зала імя Ларысы Аляксандраўскай”.

На здымку: адкрыццё рэканструяванага будынка Вялікага тэатра оперы і балета, 8 сакавіка 2009 года.

10 / 35

Лядовыя палацы

Першай ластаўкай стаў Мінскі лядовы палац спорту (зараз называецца Лядовы палац спорту Мінскай вобласці), разлічаны на 1 823 гледачы і адкрыты ў 1999 годзе. Пазней у сталіцы з’явіліся яшчэ "Мінск-арэна" (адкрылася ў 2010-м, гэта самая вялікая пляцоўка, яна можа прыняць больш за 15 тысяч чалавек, акрамя спаборніцтваў на лёдзе ў комплексе праводзяць канцэрты, ёсць тут і велатрэк) і "Чыжоўка-арэна" (разлічана на 8 807 чалавек, адкрылася ў 2013 годзе).

У 2000 годзе адкрыліся Палац спорту "Магілёў", Гомельскі і Брэсцкі лядовыя палацы спорту, у 2006-м – Лядовы палац "Металург" у Жлобіне, у 2007-м – Лядовы палац спорту ў Пружанах, у 2008-м – "Бабруйск-арэна", Спартыўна-відовішчны комплекс у Салігорску, Лядовая арэна УСК "Хваля" ў Пінску і Лядовы каток у Раўбічах. Тры лядовыя палацы спорту адкрыліся ў 2009-м: у Баранавічах, Кобрыне і Бярозе, у 2010-м, акрамя "Мінск-арэны" ў сталіцы адкрыўся Лядовы палац у Лідзе, у 2011-м лядовыя палацы з’явіліся ў Маладзечне, Лунінцы і Івацэвічах, 2012-м – у Горках. А ў 2013-м, акрамя "Чыжоўка-арэны" ў Мінску наведвальнікаў прыняла яшчэ Лядовая арэна ў Оршы.

На фота: "Мінск-арэна".

11 / 35

Аляксандр Лукашэнка прыняў удзел у рэспубліканскім суботніку на “Мінск-Арэне”, 11 красавіка 2009 года.

12 / 35

Але сказаць, што будаваліся толькі лядовыя палацы, будзе несправядліва. З’яўляліся і іншыя спартыўныя аб’екты.

На здымку: 22 красавіка 2017 года падчас рэспубліканскага суботніка працаваў на будаўніцтве Цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі па мастацкай гімнастыцы.

13 / 35

Многія былі рэканструяваны, адзін з самых знакавых – стадыён "Дынама" ў Мінску.

На фота: Аляксандр Лукашэнка на суботніку – падчас рэканструкцыі стадыёна "Дынама" 23 красавіка 2016 года.

14 / 35

Студэнцкая вёска

Будаўніцтва пачалося ў 2009 годзе. У комплекс уваходзяць восем інтэрнатаў, разлічаных на больш за 9 000 студэнтаў. Ёсць бібліятэка, крамы, кафэ, пральня, памяшканні для заняткаў спортам і творчасцю, тэрапеўтычны, стаматалагічны і працэдурны кабінеты, лядовы палац і дзіцячы садок.

Падчас правядзення Чэмпіянату свету па хакеі 2014 года ў Мінску ў студэнцкай вёсцы размяшчалася "фан-вёска". Тут жа пражывалі ўдзельнікі II Еўрапейскіх гульняў у 2019 годзе.

На здымку: студэнцкая вёска падчас ІІ Еўрапейскіх гульняў у Мінску.

15 / 35

Знакавым для Мінска стала будаўніцтва аквапарку.

На фота: Аляксандр Лукашэнка на рэспубліканскім суботніку на ўзвядзенні будынка аквапарку ў Мінску, 21 красавіка 2012 года.

16 / 35

Палац Незалежнасці

Палац Незалежнасці размясціўся на праспекце Пераможцаў, ён прыняў першых высокіх гасцей 24 кастрычніка 2013 года.

У лютым 2015 года тут адбыўся саміт "нармандскай чацвёркі". Для ўдзелу ў перагаворах, якія доўжыліся больш за 15 гадзін, у Мінск прыбылі палітычныя лідары Германіі, Расіі, Украіны і Францыі.

Палац Незалежнасці ўяўляе сабой трохузроўневы прамавугольны будынак са бакамі 120 на 140 метраў у стылі постмадэрнізму. Яго агульная плошча – 53 778,6 кв. м. Тут рэгулярна праводзяцца экскурсіі.

17 / 35

Прэзідэнты Расіі і Беларусі Уладзімір Пуцін і Аляксандр Лукашэнка ў Палацы Незалежнасці перад пачаткам пасяджэння Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета на ўзроўні кіраўнікоў дзяржаў 24 кастрычніка 2013 года.

18 / 35

Новы будынак Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны

Капсулу часу з пасланнем нашчадкам на месцы будучага будынка музея Аляксандр Лукашэнка заклаў падчас рэспубліканскага суботніка 24 красавіка 2010 года.

А 2 ліпеня 2014-га, напярэдадні 70-годдзя вызвалення Беларусі, экспазіцыя музея адкрылася ў новым будынку.

На здымку: зала Перамогі ў Беларускім дзяржаўным музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны.

19 / 35

Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін на адкрыцці новага будынка музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны.

20 / 35

Мемарыяльны комплекс "Трасцянец"

У гады Другой сусветнай вайны лагер смерці Трасцянец, створаны восенню 1941 года на паўднёвым усходзе ад Мінска, стаў найбуйнейшым у Беларусі і на той тэрыторыі Савецкага Саюза, што была акупіравана немцамі. Па колькасці ахвяр фашызму Трасцянец стаў чацвёртым пасля Асвенцыма, Майданека і Трэблінкі.

22 чэрвеня 2015 года на месцы канцлагера быў адкрыты мемарыяльны комплекс "Трасцянец" з 10-метровым цэнтральным манументам "Брама памяці" – ён стаў працягам мемарыяла, пабудаванага тут у 1960-я гады.

На фота: скульптурная кампазіцыя "Масіў імён" у мемарыяльным комплексе "Трасцянец".

21 / 35

Аляксандр Лукашэнка на мітынгу-рэквіеме, прысвечаным адкрыццю мемарыяльнага комплексу "Трасцянец".

22 / 35

Але і мемарыялы ранейшых гадоў не забыты. Так, на пачатку 2000-х вялікую рэканструкцыю правялі ў комплексе "Хатынь".

На фота: Аляксандр Лукашэнка ў час рэспубліканскага суботніка 24 красавіка 2004 года прыняў удзел у работах па аднаўленні Дзяржаўнага мемарыяльнага комплексу "Хатынь".

23 / 35

Аляксандр Лукашэнка 16 красавіка 2022 года ў дзень рэспубліканскага суботніка наведаў мемарыяльны комплекс "Хатынь" і прыняў удзел у работах па яго добраўпарадкаванні.

24 / 35

Паліклінікі, бальніцы

За 30 гадоў медустаноў было пабудавана нямала. У будаўніцтве некаторых Лукашэнка ўдзельнічаў асабіста – працаваў на будоўлі падчас рэспубліканскіх суботнікаў.

На здымку: Аляксандр Лукашэнка 12 красавіка 2014 года прыняў удзел у рэспубліканскім суботніку. Разам з ім на будаўніцтве новага акушэрска-гінекалагічнага корпуса 5-й гарадской клінічнай бальніцы працавалі чыноўнікі, студэнты Беларускага дзяржаўнага медуніверсітэта і трохразовая алімпійская чэмпіёнка, Герой Беларусі Дар’я Домрачава.

25 / 35

Аляксандр Лукашэнка падчас суботніка 18 красавіка 2015 года на будаўніцтве дзіцячай паліклінікі ў сталічным мікрараёне Каменная Горка.

26 / 35

Рэканструкцыя МКАД і будаўніцтва МКАД-2

МКАД-2 была адкрыта 22 снежня 2016 года. Яе агульная працягласць каля 160 кіламетраў. Пры праектаванні была ўлічана сетка аўтамабільных дарог, у выніку каля 72 кіламетраў МКАД – гэта раней існуючыя трасы, якія былі ў яе ўключаны. Яшчэ 88 кіламетраў былі працягнуты ў новым напрамку.

Трасу праклалі на максімальна магчымым аддаленні ад населеных пунктаў, садаводчых таварыстваў і без зносу будынкаў. Разліковая хуткасць руху па трасе 120 км/г.

Пакрыццё МКАД-2 цэментабетоннае – больш даўгавечнае ў параўнанні з асфальтавым. Выдаткі на рамонт такога пакрыцця, па словах дарожнікаў, таксама прыкметна ніжэй.

Не менш значнай стала і рэканструкцыя МКАД-1 у 2001-2002 гадах, калі яе пашырылі да шасці палос.

На фота: будаўніцтва МКАД-2

27 / 35

Аляксандр Лукашэнка ў аўтобусе ў дзень адкрыцця МКАД-2.

28 / 35

Завод "БелДжы"

Прамысловасць – адна з найважнейшых сфер. Большасць буйных прадпрыемстваў за мінулыя 30 гадоў закранула маштабная рэканструкцыя і мадэрнізацыя вытворчасцей. А ў 2017 годзе ў Беларусі запусцілі вытворчасць легкавых аўтамабіляў.

На здымку: Аляксандр Лукашэнка 17 лістапада 2017 года на ўрачыстым адкрыцці новага завода СЗАТ "БелДжы".

29 / 35

БелАЭС

Будаўніцтва атамнай электрастанцыі недалёка ад горада Астравец з дзвюма рэактарнымі ўстаноўкамі ВВЭР-1200 сумарнай магутнасцю 2400 МВт стала самым буйным эканамічным праектам Расіі і Беларусі.

Узводзіць АЭС пачалі ў 2013 годзе сумесна з дзяржкарпарацыяй "Росатом". Першы энергаблок быў уведзены ў прамысловую эксплуатацыю ў чэрвені 2021 года, а ў лістападзе 2023-га ўрадам быў зацверджаны акт прыёмкі другога энергаблока.

Аляксандр Лукашэнка ўжо неаднаразова заяўляў, што хоча пабудаваць у рэспубліцы другую атамную станцыю.

На фота: трансфарматарнае аддзяленне БелАЭС, тут прыменены найноўшыя схемы і самае сучаснае абсталяванне.

30 / 35

Аляксандр Лукашэнка 7 лістапада 2020 года здзейсніў паездку ў Астравецкі раён, дзе наведаў Беларускую атамную электрастанцыю.

31 / 35

Метро

Актыўна развівалася падчас прэзідэнцтва Аляксандра Лукашэнкі і мінская падземка.

На здымку: праект станцыі метро “Аэрадромная”.

32 / 35

Аляксандр Лукашэнка 19 красавіка 1997 года прыняў удзел у рэспубліканскім суботніку. Кіраўнік дзяржавы разам з членамі ўрада, супрацоўнікамі Апарату Савета міністраў, Адміністрацыі прэзідэнта і сталічнай мэрыі працавалі на будаўніцтве станцыі метро "Партызанская".

33 / 35

Першая (“Маскоўская”) лінія павялічылася на шэсць станцый: “Уручча” і “Барысаўскі тракт” – 7 лістапада 2007, “Грушаўка”, “Міхалова”, “Пятроўшчына” – 7 лістапада 2012, “Малінаўка” – 3 чэрвеня 2014.

На фота: Аляксандр Лукашэнка на адкрыцці новага ўчастка першай лініі Мінскага метрапалітэна, які ўключае станцыі “Грушаўка”, “Міхалова” і “Пятроўшчына”.

34 / 35

Другая ("Аўтазаводская") лінія – плюс восем станцый: "Пушкінская" і "Маладзёжная" – 3 ліпеня 1995 года, "Партызанская" і "Аўтазаводская" – 7 лістапада 1997 года, "Магілёўская" – 5 верасня 2001 года, "Спартыўная" , "Кунцаўшчына", "Каменная Горка" – 7 лістапада 2005 года.

На здымку: адкрыццё новага ўчастка 2-й лініі Мінскага метро, ​​7 лістапада 2005 года.

35 / 35

Пабудавана трэцяя лінія – "Зеленалужская", першыя чатыры станцыі ("Юбілейная плошча", "Плошча Францішка Багушэвіча", "Вакзальная", "Кавальская Слабада") адкрыліся ў лістападзе 2020, яшчэ тры ("Аэрадромная", Немаршанскі сад", "Слуцкі Гасцінец") плануецца адкрыць 7 лістапада 2024 года.

На фота: Аляксандр Лукашэнка на адкрыцці трэцяй лініі метро.

Як Лукашэнка галасаваў на выбарах 1994 года – рарытэтныя фота.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"