НАТА назвала пагрозай для сябе паглыбленне супрацоўніцтва Расіі і Беларусі

Выніковая дэкларацыя, у якой выкладзены ключавыя пазіцыі краін НАТА па міжнародным парадку дня, прынята на вашынгтонскім саміце Паўночнаатлантычнага альянсу.
Sputnik
МІНСК, 11 ліп – Sputnik. НАТА сцвярджае, што паглыбленне супрацоўніцтва Расіі і Беларусі ў палітычнай і ваеннай сферы нібыта мае для Альянсу негатыўныя наступствы. Пра гэта гаворыцца ў выніковай дэкларацыі саміту НАТА, паведамляе РІА Навіны.
У Вашынгтоне на тыдні прайшоў юбілейны саміт НАТА, па выніках якога і была прынята дадзеная дэкларацыя.
Таксама ў ёй гаворыцца, што супрацоўніцтва Мінска і Масквы ў шэрагу важных сфер уяўляе пагрозу для рэгіянальнай бяспекі краін, якія ўваходзяць у Альянс.
"Паглыбленне палітычнай і ваеннай інтэграцыі РФ з Мінскам, у тым ліку разгортванне перадавога ваеннага патэнцыялу Расіі і асабовага складу, мае негатыўныя наступствы для рэгіянальнай стабільнасці і абароны НАТА", - сказана ў выніковай дэкларацыі.

Крытыка іншых вектараў

У выніковай дэкларацыі адлюстравана і пазіцыя Альянсу па кантактах Масквы з іншымі краінамі, якіх НАТА ўспрымае як праціўнікаў. У прыватнасці, у дакуменце зафіксавана пазіцыя па паглыбленні супрацоўніцтва Масквы з КНДР і Іранам.
Такое паглыбленне супрацоўніцтва Расіі з Паўночнай Карэяй і Іранам сур’ёзна ўплывае на еўраатлантычную бяспеку, адзначана ў дэкларацыі.

Пазіцыя па Украіне

Разам з тым у дэкларацыі юбілейнага саміту НАТА ёсць рашэнне аб стварэнні місіі, якая магла б аказаць садзейнічанне "бяспецы і трэніроўкам ваенных для Украіны".
У дакументам, у прыватнасці, зацверджана рашэнне прызначыць старшага грамадзянскага прадстаўніка НАТА для Украіны.
Акрамя таго, як вынікае з дакумента, на саміце прынялі рашэнне стварыць цэнтр, які будзе аналізаваць украінскі канфлікт, каб у далейшым выкарыстоўваць атрыманы вопыт.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Ваенная спецаперацыя РФ у Данбасе
Блінкен: ЗША і саюзнікі зараз накіроўваюць Украіне F-16