МІНСК, 11 ліп – Sputnik. Вельмі спякотнае надвор’е захаваецца ў Беларусі ў бліжэйшыя дні, сведчаць звесткі Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя.
Паводле інфармацыі беларускіх сіноптыкаў, у пятніцу ўмовы надвор’я ў краіне будзе фарміраваць атмасферны фронт, які ідзе з тэрыторыі Заходняй Еўропы.
"Чакаецца воблачна з праясненнямі, ноччу – па заходняй палове, раніцай і днём на большай частцы тэрыторыі кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах – навальніцы", - сказалі ў Белгідрамеце.
Там таксама ўдакладнілі, што ноччу тэмпература паветра складзе ад +17 да +23°С, днём ад +27°С (на поўначы) да +36°С (на поўдні).
У суботу, 13 ліпеня, Беларусь будзе знаходзіцца пад уплывам вельмі цёплых трапічных паветраных мас, якія паступаюць з поўдня Еўропы.
Месцамі прагназіруюцца кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах – навальніцы. Уначы тэмпература будзе знаходзіцца ў межах ад +17 да +23°С, днём – ад +32 да +37°С, на поўначы – ад +29 да +31°С.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"