Попыт на прадукты харчавання ў свеце, паводле даных ААН, у бліжэйшыя пяць гадоў павялічыцца на 15-20%. Больш за тое, з улікам павышэння тэмпературы на планеце прагназіруюцца засухі ў паўднёвых рэгіёнах і, як вынік, скарачэнне пасяўных плошчаў.
Беларусь знаходзіцца ў больш выгаднай кліматычнай зоне. Краіна поўнасцю забяспечвае сябе прадуктамі харчавання, а таксама з’яўляецца экспарцёрам харчавання.
Беларуская прадукцыя ўжо даўно стала сапраўдным брэндам рэспублікі. Беларускі дзяржаўны канцэрн "Белдзяржхарчпрам" – асноўны вытворца харчовай прадукцыі ў краіне.
За апошнія чатыры гады экспарт канцэрна прырос на 35%. Удвая павялічаны экспарт маслатлушчавай галіны, у 3,5 раза павялічыўся экспарт дражджэй. Прыраслі кандытарская галіна – на 60%, цукровая – на 33%, алкагольная – на 20,4%, піваварная на – 11%, солевая на – 15,5%.
Геаграфія паставак – Расія, Кітай, Мексіка, Самалі, Экватарыяльная Гвінея, Індыя, ААЭ і іншыя краіны.
Якую новую прадукцыю распрацоўваюць прадпрыемствы канцэрна? Як дыверсіфікаваўся экспарт ва ўмовах санкцый? Якая прадукцыя асабліва запатрабавана за мяжой і чаму айчынныя кандытарскія вырабы становяцца ўсё больш папулярнымі?
На гэтыя і іншыя пытанні адказаў намеснік старшыні Беларускага дзяржаўнага канцэрна харчовай прамысловасці "Белдзяржхарчпрам" Аляксандр ЯКОЎЧЫЦ.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"