МІНСК, 12 ліп – Sputnik. Маштабная ўступная кампанія пачынаецца ў беларускіх ВНУ ў пятніцу, 12 ліпеня, паведамляе Sputnik.
Абітурыенты павінны падаць у прыёмныя камісіі ВНУ пакет дакументаў: атэстат аб заканчэнні 11 класаў або дыплом каледжа, сертыфікаты ЦЭ і ЦТ, а таксама школьную характарыстыку.
Для абітурыентаў, якія паступаюць на бюджэт, а таксама на спецыяльнасці, дзе трэба дадаткова здаваць унутраныя іспыты, прыём пройдзе з 12 па 17 ліпеня ўключна.
Абітурыенты, якія паступаюць толькі па гутарцы (гэта датычыцца выпускнікоў профільных класаў і Нацыянальнага дзіцячага тэхнапарка), павінны падаць дакументы з 12 па 14 ліпеня.
Падача дакументаў на дзённую форму па напрамках "сельская гаспадарка", "ветэрынарыя", "рыбная гаспадарка" і "ахова працы", а таксама на ўсе спецыяльнасці ў Ваенную акадэмію, Акадэмію МУС, Магілёўскі інстытут МУС, Інстытут пагранічнай службы і ваенныя факультэты іншых дзяржаўных ВНУ пройдзе з 12 да 19 ліпеня. Тэрміны прыёмнай кампаніі ва Універсітэце грамадзянскай абароны МНС – з 12 па 26 ліпеня.
Залічэнне на бюджэтную форму навучання пройдзе па 27 ліпеня. Падача дакументаў ад "платнікаў" будзе адкрыта па 1 жніўня, залічэнне – 2 і 3 жніўня.
У кожнай ВНУ будзе працаваць гарачая тэлефонная лінія па пытаннях паступлення.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"