Якія падзеі адбыліся 13 ліпеня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.
Гістарычныя падзеі 13 ліпеня
У 1260 годзе адбылася бітва на Дурбэ, войска жамойтаў разбіла злучаную армію Тэўтонскага ордэна і Ордэна мечаносцаў.
Хто нарадзіўся 13 ліпеня
1952 год: Аляксандр Ціхановіч, беларускі эстрадны спявак.
Таксама сёння нарадзіліся рускі пісьменнік і паэт Сяргей Клычкоў і італьянскі оперны спявак Карла Бергонцы.
13 ліпеня ў народным календары
Сёння праваслаўныя вернікі святкуюць Сабор 12 апосталаў.
Лічылася, што з гэтага дня лета паварочвае насустрач зіме. Дні ўжо становяцца карацей, але ўсё яшчэ горача.
Назіраючы за прыродай можна было зрабіць высновы пра тое, якое надвор'е чакае ў бліжэйшыя дні: калі аблокі жоўтыя, будзе дождж, непагадзь таксама прадказвае атсутнасць расы раніцай на траве. Калі ў лесе яшчэ чуваць куванне зязюлі, лета будзе доўгае і цёплае.