Амурскае тыграня, якога выратавалі ў Расіі і даставілі ў Беларусь, ужо поўнасцю асвоілася ў Мінскім заапарку. Sputnik атрымалася зняць эксклюзіўныя кадры таго, як маленькі драпежнік з няпростым лёсам выходзіць на прагулку ў сваім вальеры.
Пры гэтым аператару прыйшлося літаральна "сядзець у засадзе", каб дачакацца, калі паласаты прадстаўнік сямейства каціных "пакажацца на публіцы".
Амурскае тыграня Аксаміт-Сімбад
© Sputnik / Дмитрий Марков
Трохмесячнага траўміраванага тыграняці знайшлі ў канцы 2023 года. Малыша выпадкова сустрэлі на заснежанай Хабараўскай трасе. Яго даставілі да спецыялістаў, зрабілі некалькі аперацый, але ў дзікую прыроду вырашылі не выпускаць.
Расійскі цэнтр "Амурский тигр" дапамог пераправіць яго на самалёце "Аэрафлота" ў Мінскі заапарк. Тут тыграняці далі новае імя – у Мінск малыш прыляцеў як Аксаміт, але заатэхнік, якая корміць юнага драпежніка, назвала яго Сінбадам.
Цяпер тыграняці ўжо восем месяцаў, па мерках тыграў яно лічыцца падлеткам.
Трагедыі, якія здарыліся з ім, прызвычаілі да асцярожнасці, таму маленькі тыгр з’яўляецца са сваёй хованкі ў "скале" толькі па раніцах ці ўвечар, калі ў заапарку няма публікі.
© Sputnik / Дмитрий Марков
Сінбад носіцца па вальеры, у яго ёсць любімая чырвоная цацка – пластыкавая булава. Як і ўсе кошкі, ён любіць паказваць кончык языка.
Кульгавасці пасля перанесенай аперацыі практычна не відаць. Суседзямі тыграняці па вальеры з’яўляюцца чырвоныя ваўкі. Калі тыграня гарэзуе на сваёй тэрыторыі, то яны з цікаўнасцю за гэтым назіраюць – падскокваюць, каб разглядзець свайго новага суседа.
Гісторыя маленькага Аксаміту
Пра тое, як юны драпежнік з рэдкім захворваннем касцей асвоіўся ў Мінcку, расказала карэспандэнту Sputnik малодшы навуковы супрацоўнік мінскага заапарка Аксана Буко. Яна нагадала гісторыю тыграняці з Хабараўскага краю.
"Мясцовая жыхарка, праязджаючы па трасе, убачыла малога, які кульгаў. Яна выклікала на дапамогу свайго брата-ветурача, яны ўзялі тыграня і адвезлі ў ветклініку, дзе яму быў зроблены рэнтген. У тыграняці выявілі пералом косці пярэдняй лапы", - расказала Аксана Буко.
Паводле яе слоў, людзі, якія на дарозе выратавалі тыграняці, якому тады яшчэ не было і трох месяцаў, безумоўна, рызыкавалі жыццём – побач магла знаходзіцца маці-тыгрыца.
Тыграняці прывезлі ў Хабараўск і прааперавалі – на лапу паставілі пласціну.
© Sputnik / Дмитрий Марков
Расказваючы пра дзіўны лёс маленькага паласатага драпежніка, субяседнік агенцтва адзначыла, што нельга выключаць таго, што маці-тыгрыца яго проста кінула, разумеючы, што кульгавае кацяня ва ўмовах дзікай прыроды не выжыве.
"Дзякуючы людзям, ён застаўся жывы. У Хабараўску яго доўга лячылі, назіралі амаль паўгода. Калі ён зламаў яшчэ адну лапку, было праведзена сур’ёзнае абследаванне і ўстаноўлена, што тыграня пакутуе на рэдкае захворванне касцей і выпускаць у дзікую прыроду яго дакладна нельга", - адзначыла яна.
Добры апетыт і кантроль ветэрынараў
У Мінскім заапарку для Сінбада створаны ўсе ўмовы, ён увесь час знаходзіцца пад кантролем ветэрынараў.
"Першапачаткова, вядома ён быў дастаткова агрэсіўны – шыпеў, спрабаваў кусацца. Але паступова прывыкае да новага жыцця", - распавядае Аксана Буко.
Паводле яе слоў, новы насельнік заапарка адрозніваецца добрым апетытам – у адпаведнасці з рацыёнам, ён атрымлівае ялавічыну і трусяціну. Тыграня добра набірае вагу.
Тыгрыная сям’я
Тыграня Бархат-Сінбад папоўніла тыгрыную сям’ю Мінскага заапарка.
"У нашым заапарку ёсць два падвіды тыграў – гэта амурскія і бенгальскія. Цяпер у нас чатыры асобіны. Пара бенгальскіх тыграў, дарослая амурская тыгрыца Яраслава і 8-месячны новы насельнік Сінбад", - расказала супрацоўнік заапарка.
Дарослая амурская тыгрыца Яраслава
© Sputnik / Виктор Толочко
Паводле яе слоў, у Мінскім заапарку жывуць два рэдкія белыя бенгальскія тыгры Сайман і Тамуці.
"Яны не альбіносы, проста ў бенгальскіх тыграў вельмі рэдка з’яўляюцца белыя малыя. Гэта вынік геннай мутацыі. Беласнежныя тыгры вельмі рэдкія, у асноўным яны жывуць у запаведніках і заапарках", - растлумачыла Аксана Буко.
Белы бенгальскі тыгр сустракаецца ў прыродзе дастаткова рэдка, але ў заапарку Мінска жывуць адразу дзве асобіны
© Sputnik / Виктор Толочко
Спякота і жывёлы
Калі здымалі рэпартаж аб тыграняці на далікатных лапках, у Мінску ўстанавілася амаль трапічная спякота. Магчыма, таму Сінбад не жадаў паказвацца ў дзённы час з хованкі – моцна спаў у прахалодным доміку.
"Практычныя ўсе жывёлы ў заапарку хаваюцца ад спякоты. Але ў заапарку створаны ўсе ўмовы для яго насельнікаў – падстрэшкі, унутраныя домікі, шмат цені ад дрэў", - расказала супрацоўнік заапарка.
Асабліва з умовамі для пражывання ў летні сезон пашанцавала бурым мядзведзям.
"У вальерах ёсць басейны, у якіх яны прымаюць асвяжаючыя ванны. Нашы наведвальнікі нават часта жартуюць, што ў такую спякоту зайздросцяць мішку Трыстану і гатовы скокнуць да яго ў ванну", - усміхаецца спецыяліст.
9 жніўня Мінскаму заапарку спаўняецца 40 гадоў. Ёсць упэўненасць, што да гэтага часу яго новы насельнік тыграня Сінбад асвоіцца, будзе часцей з’яўляцца на публіцы і стане любімцам дзяцей і дарослых.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"