МІНСК, 16 ліп – Sputnik. Дональд Трамп афіцыйна вылучаны кандыдатам у прэзідэнты ЗША ад рэспубліканцаў, такое рашэнне было прынята на нацыянальным з’ездзе партыі.
Рэспубліканская партыя правяла нацыянальны з’езд, падчас якога была вылучана кандыдатура 78-гадовага палітыка.
Трамп набраў дастатковую колькасць галасоў аднапартыйцаў і па выніках галасавання афіцыйна атрымаў намінацыю.
"Паколькі Дональд Трамп атрымаў большасць галасоў дэлегатаў з’езда, партыя аб’яўляе яго кандыдатам на пасаду прэзідэнта", - паведаміў спікер палаты прадстаўнікоў Майк Джонсан.
Пазней з’езд таксама намінаваў сенатара Джэя Ды Вэнс кандыдатам на пасаду віцэ-прэзідэнта ЗША. Аб выбары на карысць сенатара раней абвясціў і Трамп, нягледзячы на тое, што Вэнс крытыкаваў Трампа перад выбарамі 2016 года, хоць і змяніў пазней сваё меркаванне.
Выбары і супернікі
Чарговыя прэзідэнцкія выбары ў ЗША запланаваны на 5 лістапада 2024 года.
Асноўныя сапернікі – дзеючы кіраўнік дзяржавы і прадстаўнік дэмакратычнай партыі Джо Байдэн і экс-прэзідэнт, рэспубліканец Дональд Трамп.
І Трамп, і Байдэн набралі дастаткова галасоў дэлегатаў па выніках мінулых папярэдніх галасаванняў для намінацыі ад сваіх партый.
Замах на Трампа
У суботу, 13 ліпеня, падчас перадвыбарчага мітынгу на экс-прэзідэнта быў учынены замах. Злачынец зрабіў некалькі стрэлаў у бок сцэны, пасля чаго быў ліквідаваны.
Трамп быў паранены ў вуха, і, паводле яго слоў, страціў шмат крыві. Тым не менш, палітык ужо выпісаны з бальніцы пасля медабследавання і прысутнічае на мерапрыемствах з забінтаваным вухам.
Пры інцыдэнце таксама загінуў адзін з удзельнікаў перадвыбарчага мітынгу, яшчэ два чалавекі цяжка паранены.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"