МІНСК, 17 ліп – Sputnik. Група з 95 вайскоўцаў РФ вярнулася з тэрыторыі, падкантрольнай Кіеву, дзякуючы перагаворам, паведаміла прэс-служба Міністэрства абароны РФ.
Іх абмянялі на такую ж колькасць украінскіх вайскоўцаў. Як сцвярджаюць у абаронным ведамстве Расіі, ваенным, якія вярнуліся ў РФ, у палоне пагражала смяротная небяспека.
"Самалётамі ваенна-транспартнай авіяцыі ПКС Расіі вызваленыя ваеннаслужачыя будуць дастаўлены ў Маскву для праходжання лячэння і рэабілітацыі ў медыцынскіх установах Мінабароны Расіі", - адзначылі ў міністэрстве.
Усім вызваленым аказваецца неабходная медыцынская і псіхалагічная дапамога. Абмен стаў магчымы пры пасрэдніцтве Аб’яднаных Арабскіх Эміратаў (ААЭ).
Гэта не першы такі абмен у 2024 годзе пры пасрэдніцтве ААЭ. Напрыклад, у канцы мая паведамлялася, што з палону вярнуліся 75 расійскіх вайскоўцаў. Іх таксама адправілі ў Маскву на самалётах для лячэння і рэабілітацыі. Падобны абмен быў і ў лютым, калі на радзіму вярнулі 100 чалавек.
Прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін заяўляў у канцы студзеня гэтага года, што абмены палоннымі з кіеўскім рэжымам будуць працягвацца.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"