МІНСК, 17 ліп – Sputnik. Былы амерыканскі прэзідэнта Дональд Трамп заявіў, што не падтрымлівае санкцыі супраць Расіі, якія ўвяла цяперашняя адміністрацыя ЗША.
"Што мы робім з санкцыямі, мы адштурхоўваем усіх ад сябе. Я не люблю санкцыі", - сказаў ён у інтэрв’ю інфармацыйнаму агенцтву Bloomberg.
Па словах Трампа, у яго ў папярэднія гады былі добрыя адносіны з Уладзімірам Пуціным, таму тады афіцыйнаму Кіеву "ніколі не пагражала вайна".
Таксама экс-гаспадар Белага дома холадна ставіцца да ідэі абароны Тайваня ад верагоднага ўварвання кітайскай арміі. Халаднавата ён успрымае і спробы "пакараць" Расію за СВА ва Украіне.
Раней расійскі прэзідэнт Уладзімір Пуцін казаў аб тым, што санкцыі з’яўляюцца часткай доўгатэрміновай стратэгіі заходніх краін, якая накіравана на паслабленне пазіцый РФ.
У ходзе сваёй выбарчай кампаніі Трамп неаднаразова заяўляў, што здольны ў кароткія тэрміны завяршыць украінскі крызіс і дамовіцца з Расіяй.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"