Хроніка вызвалення Беларусі: аперацыя "Баграціён"

Аперацыя "Баграціён": зводка Саўінфармбюро за 18 ліпеня 1944 года

Вызваленне Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Савецкія байцы фарсіруюць раку Буг па пантонным мосце з мэтай акружыць і знішчыць брэсцкую групоўку ворага, 18 ліпеня 1944 года
Тэрыторыю сучаснай Беларусі вызвалілі ў рамках наступальнай аперацыі "Баграціён" (часам яе называюць проста Беларускай аперацыяй). Sputnik Беларусь штодня публікуе зводкі Савецкага інфармбюро аб тым, як праходзіла гэтая аперацыя.
Sputnik
На паўночны захад і захад ад горада Дрыса нашы войскі, развіваючы наступленне, з баямі занялі больш за 150 населеных пунктаў; сярод іх – буйныя населеныя пункты Каралёва, Лукшава, Росіца, Бігосава, Пустыня, Дворчаны і чыгуначная станцыя Бігосава.
На паўночны захад і захад ад горада Ваўкавыск нашы войскі з баямі занялі больш за 40 населеных пунктаў, сярод якіх Рагачы, Одла, Кавалі, Галынка, Міньчукі, Бурсаўшчызна і чыгуначная станцыя Бераставіца.
На Брэсцкім напрамку нашы войскі, развіваючы наступленне, авалодалі раённымі цэнтрамі Брэсцкай вобласці горадам і чыгуначным вузлом Гайнаўка і горадам Антапаль, а таксама з баямі занялі больш як 150 іншых населеных пунктаў, у тым ліку буйныя населеныя пункты Нараўка Малая, Войнаўка, Каростычы, Амелінка, Жабінка, Завершы, Запруды, Беразна, Бародзічы, Асіповічы, вузлавую чыгуначную станцыю Жабінка і чыгуначную станцыю Антопаль.
За 17 ліпеня нашыя войскі на ўсіх франтах падбілі і знішчылі 76 нямецкіх танкаў. У паветраных баях і агнём зенітнай артылерыі збіты 42 самалёты праціўніка.
* * *
На паўночны захад ад горада Дрыса часці Н-скага злучэнні вышлі да ракі Сар’янка і з ходу фарсіравалі яе. Пераследуючы разгромленага праціўніка, нашы байцы занялі чыгуначную станцыю і буйны населены пункт Бігосава. На іншым участку савецкія танкісты поўнасцю знішчылі батальён 389-й нямецкай пяхотнай дывізіі.
* * *
На Брэсцкім напрамку нашы войскі, ведучы баі ў Белавежскім запаведніку, рушылі наперад на 18 кіламетраў і занялі важны чыгуначны вузел і горад Гайнаўка. Захоплена некалькі паравозаў, вагоны і платформы з ваеннымі грузамі, а таксама буйныя склады. Іншыя нашы часці, надыходзячыя ад паселішча Відомля на поўдзень, авалодалі населеным пунктам Амелінка, які знаходзіцца ў 14 кіламетрах на поўнач ад горада Брэст. Савецкія рухомыя атрады выбілі немцаў з вузлавой чыгуначнай станцыі Жабінка і перарэзалі чыгунку Кобрын – Брэст. За дзень баёў знішчана звыш 2 тысяч нямецкіх салдат і афіцэраў. Захоплены трафеі і шмат палонных.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"