Якія падзеі адбыліся 18 ліпеня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.
Гістарычныя падзеі 18 ліпеня
У 1954 годзе ўведзена сумеснае навучанне ў школах СССР.
Хто нарадзіўся 18 ліпеня
1730: Юзаф Катэнбрынг, беларускі і польскі пісьменнік, педагог.
1902: Меер Аксельрод, беларускі мастак яўрэйскага паходжання.
Таксама сёння нарадзіліся англійскі пісьменнік Уільям Тэкерэй, расійскі савецкі паэт Яўген Еўтушэнка і амерыканскі рэжысёр галандскага паходжання Пол Верхувен.
18 ліпеня ў народным календары
Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць манаха Афанася Афонскага.
У гэты дзень нашы продкі назіралі за месяцам. Калі ён хутка плыў па небе і часам хаваўся за лёгкія аблокі, ураджай чакалі добры. У даўніну у месяца таксама прасілі даць шчасце і дабрабыт у жыцці.
Шмат зорак на небе прадвяшчалі яснае надвор'е. Маленькі і бледны месяц прадвяшчаў працяглыя дажджы.