На поўдзень ад горада Гродна нашы войскі з баямі прасоўваліся наперад і авалодалі раённым цэнтрам Беластоцкай вобласці горадам Крынкі, а таксама з баямі занялі больш за 80 іншых населеных пунктаў, у ліку якіх буйныя населеныя пункты Баранова, Індура, Кузніца, Адэльск, Міхайлава, Нараў і чыгуначныя станцыі Кузніца, Валілы. Нашым войскам здаўся ў палон камандзір 110-й нямецкай пяхотнай дывізіі генерал-лейтэнант Куроўскі.
На Брэсцкім напрамку нашы войскі, развіваючы наступленне, авалодалі раённымі цэнтрамі Брэсцкай вобласці горадам Сямяцічы, горадам Камянец, а таксама з баямі занялі больш за 100 іншых населеных пунктаў, у тым ліку буйныя населеныя пункты Боцькі, Журобічы, Машчона-Казенная, Волька, Дзямянічы, Навасады, Страдзеч (16 кіламетраў на поўдзень ад горада Брэст), Ляплеўка, Тамашоўка і чыгуначныя станцыі Кодзень, Дубіца, Дамачова, Прыборава, Улодава.
Войскі 1-га Беларускага фронту 22 ліпеня штурмам авалодалі горадам і буйным чыгуначным вузлом Хелм (Холм), а таксама з баямі занялі больш за 200 населеных пунктаў, сярод якіх буйныя населеныя пункты Архувек, Сухава, Вытычна, Верашчын, Вулька Тарноўска, Бусоўна, Альховец, Савін, Чэрнееў, Станіславуў, Бялаполе, Стшэльцэ і чыгуначныя станцыі Сабібур, Руда-Апалін, Бжэзьна.
За 21 ліпеня нашыя войскі на ўсіх франтах падбілі і знішчылі 80 нямецкіх танкаў. У паветраных баях і агнём зенітнай артылерыі збіта 69 самалётаў праціўніка.
* * *
На Брэсцкім напрамку праціўнік узмацніў сваю групоўку, якая прыкрывае подступы да горада Брэст. Савецкія часці, адбіваючы контратакі немцаў, няўхільна рухаюцца наперад. Заняты вузел шашэйных дарог горад Сямяцічы, горад Камянец і больш за сто іншых населеных пунктаў. Знішчана 22 танкі і самаходныя гарматы праціўніка. Захоплены буйны склад чыгуначнай маёмасці. Узяты палонныя, сярод якіх шмат салдат 854-га нямецкага рэзервовага палка.
* * *
Войскі 1-га Беларускага фронту, зламаўшы супраціўленне немцаў на левым беразе ракі Заходні Буг, штурмам авалодалі горадам і буйным чыгуначным вузлом Хелм (Холм). У баях за горад праціўнік панёс вялікія страты. За дзень баёў знішчана да 2.000 нямецкіх салдат і афіцэраў. Захоплены ў немцаў 7 танкаў, 6 самаходных і 28 палявых гармат.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"